А́ндрай Ба́біш (; нар. 2 верасня 1954) — чэшскі прадпрымальнік і дзяржаўны дзеяч. Прэм’ер-міністр Чэхіі (2017—2021 і з 2025).
Палітычная кар’ера Міністр фінансаў Чэхіі з 29 студзеня 2014 да 24 мая 2017 года.
Прэм’ер-міністр Чэхіі з 6 снежня 2017 па 28 лістапада 2021 года.
У канцы красавіка 2019 года чэшская паліцыя заявіла, што палітык павінен паўстаць перад судом па справе аб махлярстве. 4 чэрвеня дзясяткі тысяч чалавек выйшлі на акцыю пратэсту ў Празе з патрабаваннем адстаўкі прэм’ер-міністра Андрэя Бабіша, падазраючы яго ў канфлікце інтарэсаўnashaniva.by.
Лідар найбуйнейшай апазіцыйнай партыі, на прэзідэнцкіх выбарах 27 студзеня 2023 года саступіў у другім туры Петру Павелу. Па выніках парламенцкіх выбараў, з 9 снежня 2025 года зноў заняў пасаду Прэм’ер-міністра Чэхіі.
Крыніцы
Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Чэхіі Катэгорыя:Міністры фінансаў Чэхіі