Пржэвальскае (, да 1964 года — Слабада) — пасёлак гарадскога тыпу ў Дзямідаўскім раёне Смаленскай вобласці, Расія. Адміністрацыйны цэнтр гарадскога паселішча Пржэвальскае і адміністрацыйны цэнтр нацыянальнага парку «Смаленскае Паазер’е».

Першае паселішча на месцы сучаснага пасёлка ўзнікла прыкладна да IV стагоддзя. Першая згадка пра вёску Слабада — у 1724 годзе. У 1964 годзе перайменаваны ў гонар М. М. Пржэвальскага. У 1974 годзе атрымаў статус пасёлка курортнага тыпу.

Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Смаленскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты Дзямідаўскага раёна