Цэнтральна-юпікская мова (саманазвы: Yup'ik, Cup'ik) — мова юпікскай групы эскімоскай галіны эскімоска-алеуцкай сям'іAlaska Native Language Relationships and Family Trees , на якой размаўляюць юпік Цэнтральнай Аляскі. У нашы дні налічваецца 19 000 носьбітаўCentral Alaskan Yup'ik (Yugtun).

Пісьмовасць thumb|left|Югтун У 1900 г. шаман Уякук склаў піктаграфічную складовую пісьмовасць югтунYugtun script. Пазней ён замяніў піктаграмы на знакі, падобныя на лацінскае пісьмо. Югтун выкарыстоўваўся некаторымі місіянерамі сярод юпік. Адначасова каталіцкія і пратэстанцкія місіянеры ўжывалі для цэнтральна-юпікскай мовы літары лацінскага алфавіта.

У 1960-я гг. група амерыканскіх лінгвістаў з Фэрбанксу на чале Айрын РыдIrene Reed распрацавала варыянт арфаграфіі, прыдатны для англійскай клавіатуры. У ім спалучэнні лацінскіх літар і знакаў адлюстроўвалі спецыфіку маўлення юпікA.C. Heinrich, Yup'ik Eskimo Grammar; Irene Reed, Osahito Miyaoka, Steven Jacobson, Paschal Afcan, Michael Krauss. Дзякуючы гэтаму стала магчымым друкаванне тэкстаў на цэнтральна-юпікскай мове без дадатковага абсталявання і з 1973 г. — выкладанне на ёй у школах Аляскі.

Спасылкі

Катэгорыя:Эскімоска-алеуцкія мовы Катэгорыя:Мовы ЗША Катэгорыя:Эскімосы