Дзмітро́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Дзмітровічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Навіцкавіцкага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 9 чэрвеня 1958 года ў склад Пашукоўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Гулевічы, Клепачы, Навіцкавічы, Ступічава, Чарнакі, Шышова і Яменка)Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 чэрвеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6.. 17 лістапада 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ражкоўскага сельсавета, вёскі Бялёва, Сарава і Старышова перададзены са складу Ратайчыцкага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.. 14 красавіка 1964 года да сельсавета далучана частка скасаванага Агародніцкага сельсавета (8 населеных пунктаў: Агароднікі, Галёнчыцы, Галоўчыцы, Ганцавічы, Гарадзішча, Любашкі, Праходы і Станьковічы), у склад новаўтворанага Камянюцкага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Бародзічы, Белая, Гарошкаўка II, Елінскі Бор, Занавіны, Каменюкі, Пастухова Балота і Плянта)Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 34 населеныя пункты. 24 верасня 1998 года ў склад Камянюцкага сельсавета перададзены вёскі Вілы, Гарошкаўка 1, Мшанкі, Селішча Вялікае, Селішча МалоеРешение Брестского областного Совета депутатов от 24 сентября 1998 г. № 87 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Каменецкого района.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2034 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 86,7 % — беларусы, 7,4 % — украінцы, 4,4 % — рускія; паводле перапісу 2019 года — 1626 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе