«Рома» () — італьянскі футбольны клуб з горада Рым. Клуб быў заснаваны ў выніку зліцця некалькіх футбольных клубаў горада ў 1927 годзе. «Рома» гуляе ў Серыі A з часоў свайго заснавання, але толькі адзін сезон у пачатку 1950-х клуб вымушаны быў прапусціць, бо вылецеў у Серыю B.

«Рома» перамагала ў італьянскім чэмпіянаце тройчы, у сезонах 1941/42, 1982/83 і 2000/01, а таксама дзевяць разоў станавілася ўладальнікам Кубка Італіі і двойчы Суперкубка краіны. На еўрапейскай арэне клуб у 2022 годзе стаў першым пераможцам Лігі канферэнцый, яшчэ двойчы «Рома» выхадзіла ў фіналы еўрапейскіх кубкаў: Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў у 1983/84, але там яна атрымала паражэнне ў серыі пенальці ад «Ліверпула», і Кубка УЕФА ў 1990/91, калі саступіла «Інтэру».

Хатнія гульні ў цяперашні час клуб праводзіць на «Стадыа Алімпіка», які яны падзяляюць са сваім асноўным супернікам клубам «Лацыа». Маючы ўмяшчальнасць большую за 72 тысячы гледачоў, стадыён з’яўляецца другім па велічыні ў Італіі, саступаючы толькі міланскаму «Сан-Сіра».

Гісторыя

Раннія часы Футбольны клуб «Рома» быў утвораны 22 ліпеня 1927 года ў выніку аб’яднання трох рымскіх каманд: «Роман», «Альба-Аўдачэ» і «Фарцітуда-Про Рома» (першапачаткова каманд было пяць — «Роман», «Альба», «Аўдачэ», «Фарцітуда» і «Про Рома»). Гэта было зроблена па ініцыятыве аднаго з лідараў фашысцкай партыі Італа Фоскі з мэтай з’яўлення ў Вечным горадзе клуба, здольнага пазмагацца з гегемоніяй паўночнаітальянскіх каманд — «Джэноа», «Тарына», «Ювентусам», «Інтэрнацыянале» і «Балонняй». Толькі адна рымская каманда змагла пазбегнуць зліцця — «Лацыа», дзякуючы намаганням віцэ-прэзідэнта клуба генерала міліцыі Джорджа Вакаро.

«Рома» стала ўдзельнікам італьянскай Серыі А ў сезоне 1929/30. А ўжо ў наступным сезоне «джаларосі» фінішавалі на другім месцы, прапусціўшы наперад толькі «Ювентус». Найлепшымі ігракамі гэтага перыяду ў «Роме» былі капітан Аціліа Ферарыс, а таксама Гвіда Мазеці, Фульвіа Бернардзіні і Радольфа Воўк.

Стадыёны З 1927 г. на «Мотавеладрома Апія» З 1929 г. на «Кампа Тэстачыя» З 1941 г. на Стадыёне Нацыянальнай Фашысцкай Партыі (пазней «Стадыа Фламінья») З 1953 г. на «Стадыа Алімпіка» У 1989 г. на «Стадыа Фламінья» (у сувязі з рамонтнымі работамі на «Стадыа Алімпіка» па прычыне чэмпіянату свету па футболе 1990) З 1990 г. на «Стадыа Алімпіка»

Дасягненні Серыя A Чэмпіён Італіі (3): 1942, 1983, 2001 Віцэ-чэмпіён (14): 1931, 1936, 1955, 1981, 1984, 1986, 2002, 2004, 2006, 2007, 2008, 2010, 2014, 2015, 2017 Кубак Італіі Уладальнік (9): 1964, 1969, 1980, 1981, 1984, 1986, 1991, 2007, 2008 Фіналіст (8): 1937, 1941, 1993, 2003, 2005, 2006, 2010, 2013 Суперкубак Італіі Уладальнік (2): 2001, 2007 Фіналіст (4): 1991, 2006, 2010, 2013 Міжнародныя кубкі Фіналіст Кубка чэмпіёнаў: 1984 Фіналіст Кубка УЕФА / Лігі Еўропы (2): 1991, 2023 Пераможца Лігі канферэнцый: 2022 Пераможца Кубка кірмашоў: 1961

Склад Станам на люты 2024 года.

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная старонка Фан-сайт Польскі фан-сайт Расійскі фан-сайт

Рома