Баі за Гадамес — агульная назва некалькіх нападаў прыхільнікаў Кадафі (у тым ліку невялікіх атрадаў брыгады Хаміса) на аазісны горад Гадамес на мяжы c Алжырам паміж 24 і 26 верасня 2011 года падчас грамадзянскай вайны ў Лівіі.
Напад Раніцай 25 верасня паступіла першая непацверджаная інфармацыя пра атаку войскаў Кадафі (меркавана — туарэгаў) на Гадамес, які з канца жніўня знаходзіўся пад кантролем ПНС. Па непацверджаных даных, загінула па меншай меры 17 чалавек. У сярэдзіне дня інфармацыя была пацверджана Пераходным Нацыянальным Саветам. Па словах ваеннага прадстаўніка ПНС Ахмеда Лазні, «гэтыя баевікі атакавалі ... Гадамес. Па наяўнай у нас інфармацыі, гэтыя групы звязаны з Хамісам Кадафі». Паводле яго слоў, атака на горад адбітаLibyan NTC says repulsed pro-Gaddafi attack in south . Пазней прадстаўнік Савета Гадамеса паведаміў, што яны налічылі 8 загінулых у сутычках (раней паведамлялася пра 15 загінулых), пацвердзіўшы, што напад на горад быў адбіты. З якога боку была праведзена атака (з боку суседняга Алжыра або з пустыні) не паведамляласяGaddafi forces attack Ghadames oasis, five killed, аднак знешнепалітычнае ведамства ПНС Лівіі запатрабавала тлумачэнняў ад альжырцаў у сувязі з інцыдэнтамLibyan government seeks Algerian answers over cross-border attack.
Перамовы 30 верасня паведамлялася аб тым, што на перамовы з туарэгамі, якія павінны былі адбыцца ў Гадамесе, ад Пераходнага Нацыянальнага Савета, занепакоенага дэстабілізацыяй сытуацыі ў рэгіёне, адправіўся камандуючы Нацыянальнай (рэвалюцыйнай) арміяй Сулейман Махмуд аль-АбейдNTC Official Attends Tuareg-Arab Talks in Ghadames .
1 кастрычніка было абвешчана аб падпісанні перамір’я паміж старэйшынамі туарэгаў, а таксама прадстаўнікамі новай (рэвалюцыйнай) улады Лівіі з мэтай стабілізацыі сітуацыі ля заходняй лівійскай мяжы. Са свайго боку старэйшыны туарэгаў, якія пагадзіліся спыніць супраціў у рэгіёне, заявілі, што М. Кадафі ў раёне Гадамеса нямаБез Каддафи Ливия погрузилась в политический кризис .
Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Гадамес Катэгорыя:Верасень 2011 года Катэгорыя:Канфлікты 2011 года Катэгорыя:2011 год у Лівіі