Куршы́навіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Куршынавічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Тальмінавіцкага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 4 верасня 1972 года скасаваны хутары Асавец (зліўся з вёскай Стараселле), Грудскія і ДзірванРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 13 населеных пунктаў. 20 снежня 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ганчароўскага сельсавета.
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 1260 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года , з іх 66,0 % — беларусы, 30,3 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года .
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў: аграгарадок Тальмінавічы, вёскі Асосы, Гайнін, Гайнінец, Гашчын, Куляні, Куршынавічы, Нізкія, Новыя Буды, Савейкі, Стараселле, Старыя Буды, Хацяж.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Ляхавіцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе