Бачэ́йкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2008 года вёска) Бачэйкава.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бешанковіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Чашніцкага раёна, з 25 ліпеня 1931 года — Бешанковіцкага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці. 16 верасня 1957 года ў склад сельсавета з Сокараўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Двор Нізгалава, Жалезкі, Заручэўе, Нізгалава і Скакуноўшчына)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 30 населеных пунктаў.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1511 чалавек, з іх 93,5 % — беларусы, 4,9 % — рускія, 0,6 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1062 чалавекі.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Чашніцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе