Міхаіл Аляксандравіч Сакалоў (Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 с. 321  — ?) — грамадзянскі інжынер, архітэктар.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1846 годзе. Тэхнічную адукацыю атрымаў у Пецярбургскім будаўнічым вучылішчы з 1862 па 1867 год. Выпушчаны з правам на чын XIV класа. Быў прылічаны да Міністэрства ўнутраных спраў.

У 1868 годзе прызначаны малодшым інжынерам будаўнічага адзялення аланецкага, а ў 1869 годзе - яраслаўскага губернскага праўлення. У 1871 годзе зноў прылічыўся да і праз тры гады прызначаны малодшым інжынерам будаўнічага аддзялення пскоўскага губернскага праўлення, а ў 1875 годзе пераведзены малодшым архітэктарам у Мінскую губерню.

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Расіі Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Архітэктары XIX стагоддзя