Матамела Сірыл Рамафоса (; нар. 17 лістапада 1952, Яганэсбург, Трансвааль, ПАР) — паўднёваафрыканскі дзяржаўны, палітычны і прафсаюзны дзеяч, прадпрымальнік. Генеральны сакратар (1991—1996) і намеснік прэзідэнта Афрыканскага нацыянальнага кангрэса (2012—2017), Віцэ-прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі (2014—2018). Прэзідэнт Афрыканскага нацыянальнага кангрэса з 18 снежня 2017 года. Прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі з 15 лютага 2018 года.
Катэгорыя:Палітыкі ПАР Катэгорыя:Прэзідэнты ПАР Катэгорыя:Віцэ-прэзідэнты ПАР