Баку́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Бакуны.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Бакуны. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ткачоўскага сельсавета, у склад сельсавета з Астроміцкага сельсавета Кобрынскага раёна перададзена вёска МлынокУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 12 жніўня 1957 года сельсавет цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ткачы, сельсавет перайменаваны ў ТкачоўскіРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутутаў працоўных ад 12 жніўня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 8..

5 жніўня 1974 года Ткачоўскі сельсавет перайменаваны ў БакунскіРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).. 18 лістапада 2005 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Лінаўскага сельсавета.

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 вёсак: Араб’і, Бакуны, Вінец, Занявічы, Концыкі, Кутнявічы, Мікалаевічы, Обеч, Рапяхі і Ткачы.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Пружанскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1957 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1974 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2005 годзе