Казімір Дамінік Агінскі (? — ) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, ваявода троцкі (1710—1730) і віленскі (1730—1733), кавалер Ордэна Белага Арла.
Біяграфія Выбранны паслом на соймы ў 1688, 1693, 1695, 1696, 1698, 1701—1702, 1703, 1712 гадах. Разам са сваім братам Рыгорам Агінскім, далучыўся да шляхецкай кааліцыі, якая выступала супраць засілля Сапегаў у Вялікім Княстве Літоўскім.
У час барацьбы Аўгуста Моцнага і Станіслава Ляшчынскага падтрымаў Сандамірскую канфедэрацыю, якая выступала за Аўгуста Моцнага. У 1729 атрымаў Ордэн Белага Арла.
Сям'я Паходзіў з княжацкага роду Агінскіх уласнага герба, сын польнага літоўскага гетмана Яна Агінскага і яго другой жонкі Яны Нарушэвіч (дачкі літоўскага рэферэндара Станіслава Нарушэвіча).
Быў жанаты з 1692 года з Элеанорай Войнай (памерла ў 1738), з якой меў дзяцей: Юзафа Яна Тадэвуша (каля 1693 — 1736), генерал-маёр войскаў літоўскіх (1726), мечнік вялікі літоўскі (1729), ваявода троцкі (1730—1736); Марцыбелу, жонка маршалка надворнага літоўскага Ігнацыя Завішы; Тэрэзу (1720 — 1773), жонка падскарбія вялікага літоўскага Яна Міхала Салагуба; Алену (каля 1701 — 1790), з 1739 жонка маршалка вялікага літоўскага і віленскага кашталяна Ігнацыя Агінскага; Марыяну (памерла ў 1763), з 1739 жонка кашталяна мсціслаўскага і віцебскага Станіслава Агінскага.
Літаратура
Zielińska T. Kazimierz Dominik Ogiński // Polski Słownik Biograficzny. — 1978. — T. XXIII. — S. 615—617.
Спасылкі Генеалогія Агінскіх
Казімір Дамінік Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы віленскія Катэгорыя:Ваяводы троцкія