Бабру́йскае дзяржа́ўнае вучы́лішча алімпі́йскага рэзе́рву (БДВАР) — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Бабруйску, створаная ў 1989 годзе на аснове спартыўнай школы-інтэрната для падрыхтоўкі спартыўных трэнераў.

Прымае навучэнцаў з 7-й класы агульнаадукацыйнай школы. Тэрмін дзённага навучання складае 7 гадоў.

Шматкорпусны будынак вучылішча размяшчаецца ў гістарычным цэнтры Бабруйска па вуліцы Пушкіна, д. 207. Знаходзіцца ў суседнім квартале на ўсход ад стадыёна «Спартак». У вучылішча ёсць залы боксу, цяжкай атлетыкі і барацьбы, тыр для стральбы з лука, 2 бегавыя дарожкі, сектары для кідання дыска і штурхання ядра, пляцоўка для міні-футболу. У будынку вучылішчы размяшчаецца інтэрнат. За межамі вучылішча знаходзяцца базы весляроў і плыўцоў.

У 2013 годзе ажыццяўлялі прыём спартсменаў, якія мелі прынамсі 1-ы разрад. Гадавыя выдаткі на навучэнца складалі $3000. Кожны 3-і навучэнец быў удзельнікам зборнай Беларусі ў сваім відзе спорту. Іншагароднім абітурыентам ладзілі выпрабаванне цягам 2 месяцаў. На выязныя зборы дапускалі пры выкананні заданняў школьнага навучання. БДВАР займала 3-е месца сярод вучылішчаў алімпійскага рэзерву Беларусі па ліку падрыхтаваных прызёраў Алімпійскіх гульняў XXІ стагоддзя. У 2012 годзе алімпійскія чэмпіёны па веславанні Аляксандр і Андрэй Багдановічы, якія былі выпускнікамі вучылішча, пералічылі БДВАР 75 млн рублёў ($9000) па праграме «Алімпійскі выбар».

Выпускнікі Аляксандр Жукоўскі — сярэбраны прызёр першынства свету па веславанні на каноэ (2001) на 1000 м у чацвёрцы Андрэй Арамнаў — чэмпіён свету (2007) і алімпійскі чэмпіён (2008) па цяжкай атлетыцы ў вазе да 105 кг Павел Лыжын — сярэбраны прызёр першынства Еўропы па штурханні ядра (2007) Аляксандр Багдановіч — алімпійскі чэмпіён (2008) па веславанні на каноэ на 1000 м у пары і чэмпіён свету (2009) на 200 м у чацвёрцы Андрэй Багдановіч — алімпійскі чэмпіён (2008) па веславанні на каноэ на 1000 м у пары Ванеса Каладзінская — чэмпіёнка свету па барацьбе ў вазе да 48 кг (2012) і да 53 кг (2017) Максім Пятроў — 2-кратны бронзавы прызёр першынства свету па вяслярстве на каноэ (2015, 2017) Дар’я Навумава — срэбная алімпійская прызёрка (2016) па цяжкай атлетыцы ў вазе да 75 кг і срэбная прызёрка першынства свету (2018) ў вазе да 81 кг

Спасылкі

Катэгорыя:1989 год у Бабруйску Катэгорыя:Інтэрнацыянальная вуліца (Бабруйск) Катэгорыя:Вуліца Пушкіна (Бабруйск)

Катэгорыя:Бабруйскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву