Хлораргіры́т, кераргірыт — мінерал класа галагенідаў, хларыд серабра, AgCl. Утварае бесперапынны ізаморфны рад з бромаргірытам. Прымесі ёду, ртуці.
Крышталізуецца ў кубічнай сінгоніі. Утварае зярністыя агрэгаты, шчоткі з дробных крышталёў, кубічныя крышталі інш. Колер белы, жоўты, зялёны, шэры, жамчужна-шэры з жаўтавата-зялёным ці бурым адценнем. На свежым зломе бясколерны, пад уздзеяннем святла набывае фіялетава-карычневы да чорнага колер. Бляск алмазны, смаляны. Цвёрдасць 1,5—2,5Chlorargyrite // mindat.org and the Hudson Institute of Mineralogy па шкале Моаса. Шчыльнасць 5,55—5,66Хлораргирит // Каталог Минералов. Ru г/см³. Пластычны.
Паходжанне і радовішчы Мае гіперагеннае паходжанне. Утвараецца ў зонах акіслення радовішчаў сераброзмяшчальных сульфідных руд. Радовішчы ў Германіі, Аўстраліі, Балівіі, Чылі, Расіі, Казахстане, Узбекістане, Украіне.
Другасная сярэбраная руда.
Літаратура — С. 32.
Спасылкі Хлораргирит // Каталог Минералов. Ru Chlorargyrite Mineral Data // Mineralogy Database Chlorargyrite // mindat.org and the Hudson Institute of Mineralogy Хлораргирит // Минералы и месторождения России и стран ближнего зарубежья
Катэгорыя:Мінералы серабра Катэгорыя:Галагеніды (мінералы) Катэгорыя:Руды