Дрысвя́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Дрысвяты.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Відзаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад Опсаўскага сельсавета Браслаўскага раёна перададзена вёска УстроньУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сястрэнецкага сельсаветаРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. 16 верасня 1960 года ў склад Мяжанскага сельсавета перададзена вёска ПашавічыРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.. У 1971 годзе скасаваны вёска Уладзіславава (злілася з вёскай Едагалі) і хутары Адамова, Антапруцце, ЯмпольРашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314)., 26 сакавіка 1976 года — хутар ЛапуманішкіРашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386)., у 1987 годзе вёска Матакяны і хутар СтаўпоўшчынаРашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 лютага і 4 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 59 населеных пунктаў. 20 чэрвеня 1988 года 17 населеных пунктаў перададзены ў склад Відзаўскага сельсавета. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Відзаўскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области .
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 26 населеных пунктаў: Баркаўшчына, Вазгелянцы, Вайнікішкі, Вацкялюны, Галавачы, Гаўраны, Гірэйшы, Груштэлішкі, Грытуны, Дрысвяты, Зацішша, Казарэзы, Казімірова, Каранеўшчына, Кардэлішкі, Кецішкі, Латочкі, Леанішкі, Мамяны, Мацаляны, Нурвяны, Рудзі, Савічы, Сястрэнцы, Чарназем’е, Юлішкі.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Браслаўскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Відзаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2004 годзе