«Народны мастак Беларускай ССР» — ганаровае званне. Устаноўлена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР 7 студзеня 1944 года. Прысвойвалася з 1944 па 1991 гг. выдатным дзеячам выяўленчага мастацтва, за асоблівыя заслугі ў развіцці жывапісу, скульптуры, графікі, дэкаратыўнага і прыкладнага мастацтва.

З набыццём незалежнасці Беларусі званне «Народны мастак Беларускай ССР» было заменена званнем «Народны мастак Беларусі».

Народныя мастакі Беларускай ССР

1944. З. Азгур, В. Бялыніцкі-Біруля, Аляксандр Грубэ 1949. І. Ахрэмчык, С. Нікалаеў 1955. А. Бембель, В. Волкаў, А. Глебаў 1961. А. Марыкс 1963. Я. А. Зайцаў, С. Селіханаў, В. Цвірка, Я. Чамадураў 1967. Я. Дз. Нікалаеў 1972. А. Анікейчык, М. Савіцкі 1983. Л. Шчамялёў 1988. Г. Вашчанка, У. Стальмашонак 1991. В. Грамыка, Л. Гумілеўскі, А. Кашкурэвіч, А. Кішчанка, В. Шаранговіч

Літаратура

С.179

Катэгорыя:Узнагароды паводле алфавіта Катэгорыя:Ганаровыя званні Беларускай ССР *