Вуліца Чычэрына — вуліца ў Цэнтральным раёне Мінска. Названа ў гонар Г. В. Чычэрына ў 1922 г. Раней называлася ГеоргіеўскайВуліца Чычэрына на Vulica.byБылыя і новыя назвы вуліц і пляцаў Менска // Юркаў куточак. Пачынаецца ад тэатра оперы і балета ў Траецкім прадмесці і ідзе праз Асмалоўку да пр. Машэрава.

У 2016 г. галоўны архітэктар УП «Мінскграда» Аляксандр Акенцьеў прапаноўваў зрабіць гэту вуліцу пешаходнай у сувязі з яе гісторыка-культурнай значнасцюВуліца Чычэрына можа стаць мінскім Манмартрам // БелТА. З канца 2018 г. вуліца Чычэрына часткова ўваходзіць у ахоўную зону АсмалоўкіАб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей на тэрыторыі ў межах вул. Старавіленская — вул. Кісялёва — вул. Багдановіча — пр. Машэрава — вул. Чычэрына — вул. Кісялёва — вул. Куйбышава — вул. Пашкевіч — вул. Багдановіча — вул. Камуністычная ў г. Мінску .

Мемарыяльныя дошкі На доме № 2, у якім жыла разведчыца Алена Мазанік, устаноўлена мемарыяльная дошка.

Спасылкі

Вуліца Чычэрына на Ato.by Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Цэнтральны раён (Мінск)