Брэсцкі паве́т () — павет Палескага ваяводства Польскай Рэспублікі. Сядзіба — горад Брэст (Брэст-над-Бугам).

Гісторыя Былы павет Гродзенскай губерні Расіі. У 1919—1920 у складзе Брэсцкай акругі Цывільнага кіраўніцтва ўсходніх земляў пад польскай адміністрацыяй.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Заходняй Беларусі адышоў да Польшчы. Утвораны 1 сакавіка 1921 года пасля ўваходу ў склад Польскай Рэспублікі. Уключыў 22 вясковых гміны, 1 горад і 2 мястэчкі.

У 1928 года пры ўзбуйненні гмін скасаваны гміны Войская, Дварцы, Жыцін, Лышчыцы, Палоўцы, Прыбарава, Радванічы. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР Брэсцкі павет года ўвайшоў у склад Брэсцкай вобласці. года скасаваны, а вобласць падзелена на раёны.

У цяперашні час тэрыторыя павета адносіцца да Брэсцкага, Камянецкага, Жабінкаўскага і Маларыцкага раёнаў Беларусі. Толькі самыя захаднія часткі былога павета ўваходзяць у склад Гайнаўскага і Сямяціцкага паветаў Падляскага ваяводства Польшчы.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

1921—1928 Гміны Гміна Велікарыта — адміністрацыйны цэнтр Велікарыта Гміна Войская — адміністрацыйны цэнтр Войская Гміна Воўчын — адміністрацыйны цэнтр Воўчын Гміна Высокае — адміністрацыйны цэнтр Высокае (не ўваходзіла ў склад гміны) Гміна Вярховічы — адміністрацыйны цэнтр Вярховічы Гміна Дамачава — адміністрацыйны цэнтр Дамачава Гміна Дварцы — адміністрацыйны цэнтр Дварцы Гміна Дзмітровічы — адміністрацыйны цэнтр Дзмітровічы Гміна Жыцін — адміністрацыйны цэнтр Жыцін Гміна Камяніца Жыравецкая — адміністрацыйны цэнтр Камяніца Жыравецкая Гміна Каменец — адміністрацыйны цэнтр Каменец (не ўваходзіў у склад гміны) Гміна Косічы — адміністрацыйны цэнтр Вялікія Косічы, Чэрні Гміна Лышчыцы — адміністрацыйны цэнтр Лышчыцы Гміна Маларыта — адміністрацыйны цэнтр Маларыта Гміна Матыкалы — адміністрацыйны цэнтр Матыкалы Гміна Медна — адміністрацыйны цэнтр Медна Гміна Олтуш — адміністрацыйны цэнтр Олтуш Гміна Палоўцы — адміністрацыйны цэнтр Палоўцы Гміна Прыбарава — адміністрацыйны цэнтр Прыбарава Гміна Радванічы — адміністрацыйны цэнтр Вялікія Радванічы Гміна Ратайчыцы — адміністрацыйны цэнтр Ратайчыцы Гміна Турна — адміністрацыйны цэнтр Турна Вялікая

Гарады Брэст-над-Бугам Высокае Каменец

1928—1939

Гміны Гміна Велікарыта — адміністрацыйны цэнтр Велікарыта Гміна Воўчын — адміністрацыйны цэнтр Воўчын Гміна Высокае — адміністрацыйны цэнтр Высокае Гміна Вярховічы — адміністрацыйны цэнтр Вярховічы Гміна Дамачава — адміністрацыйны цэнтр Дамачава Гміна Дзмітровічы — адміністрацыйны цэнтр Дзмітровічы Гміна Камяніца Жыравецкая — адміністрацыйны цэнтр Камяніца Жыравецкая Гміна Каменец — адміністрацыйны цэнтр Каменец Гміна Косічы — адміністрацыйны цэнтр Вялікія Косічы, Чэрні Гміна Маларыта — адміністрацыйны цэнтр Маларыта Гміна Матыкалы — адміністрацыйны цэнтр Матыкалы Гміна Медна — адміністрацыйны цэнтр Медна Гміна Олтуш — адміністрацыйны цэнтр Олтуш Гміна Ратайчыцы — адміністрацыйны цэнтр Ратайчыцы Гміна Турна — адміністрацыйны цэнтр Турна Вялікая

Гарады Брэст-над-Бугам Высокае Каменец

Насельніцтва Паводле звестак перапісу насельніцтва 1921 г. у павеце пражывала ўсяго 116 773 жыхароў, з чаго 54 717 (46,85 %) беларусы, 36 384 (31,16 %) палякі, 21 235 (18,19 %) яўрэяў, 2744 (2,35 %) украінцаў (у перапісе былі запісаны як русіны), 1235 (1,06 %) рускіх, 375 (0,32 %) чалавек, якія значыліся ў катэгорыі тутэйшыя, мясцовыя, палешукі, рускія, 45 літоўцаў, 27 немцаў, 14 латышоў, 5 фінаў, 4 татараў, па адным амерыканцу, балгары, кітайцу, цыгану, датчаніну, французу, грэку, армяніне і італьянцу. Для параўнання, перапіс насельніцтва Расійскай імперыі 1897 г. засведчыў у павеце 218 432 чал., з якіх польскую мову як родную адзначылі ўсяго 8 515 (г. зн. 3,9 % ад насельніцтва павета), «расійскую» (пад якой разумелася ўласна руская, а таксама беларуская і ўкраінская, з якіх да апошняй традыцыйна залічвалася палескае насельніцтва Беларусі) — 82 082 (74,13 %), а яўрэйскаю — 45 397 (20,62 %)Гл. звесткі для Брэсцкага павета паводле рэсурсу Демоскоп Weekly., пры гэтым крыніцы не паказваюць на значны адток беларускага ці яўрэйскага насельніцтва з рэгіёна або значнае збольшванне польскага. 14,96 % (17 465) жыхароў павета былі каталікамі, 62,74 % (73 266) праваслаўнымі, 20,41 % (23 480) іўдзеямі, 1,84 % (2150) пратэстантамі, 29 уніятамі, 11 мусульманамі, 5 анабаптыстамі, 2 стараверамі, а яшчэ 5 былі пазначаны яй іншыя нехрысціяне.

Гл. таксама Адміністрацыйны падзел Польскай Рэспублікі (1918—1939) Палескае ваяводства Брэсцкі павет (1795—1919)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Паветы Палескага ваяводства Катэгорыя:Гісторыя Брэста Катэгорыя:З’явіліся ў 1921 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1940 годзе