Навагру́дскі павет () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Навагрудскага ваяводства Польскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Навагрудак.
Гісторыя Былы павет Мінскай губерні Расійскай імперыі. З красавіка 1919 года акупаваны польскімі войскамі. У 1919—1920 у складзе Віленскай акругі Цывільнага кіраўніцтва ўсходніх земляў пад польскай адміністрацыяй.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Заходняй Беларусі адышоў да Польшчы. Утвораны 1 сакавіка 1921 года.
З 1924 па 1937 гады на тэрыторыі павета дзейнічала брыгада Корпуса аховы памежжа «Навагрудак» з цэнтрам у Навагрудку і Баранавічах.
У чэрвені 1938 года распараджэннем міністра ўнутраных спраў гміны Карэлічы, Любча, Пачапава, Райца, Цырын і Шчорсы ўключаны ў пагранічную зону.
Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР Навагрудскі павет года ўвайшоў у склад Баранавіцкай вобласці. года скасаваны, тэрыторыя падзелена на раёны.
Складаўся з 12 вясковых гмін і 1 горада. Агульная плошча павета — 2930,2 км².
Адміністрацыйны падзел
Гміны Гміна Гарадзечна — сядзіба Гарадзечна Гміна Гарадзішча22 студзеня 1926 перададзена ў склад Баранавіцкага павета () — сядзіба Гарадзішча Гміна ДварэцПерададзена 22 студзеня 1926 года складу Слонімскага павета () — сядзіба Дварэц Гміна Здзецел — сядзіба Здзецел Гміна Карэлічы — сядзіба Карэлічы Гміна Кашалева — сядзіба Кашалева Гміна Любча — сядзіба Любча Гміна Нягневічы — сядзіба Нягневічы Гміна Пачапава — сядзіба Пачапава Гміна Райца — сядзіба Юрыздыка, потым Райца Гміна Цырын — сядзіба Цырын Гміна Шчорсы — сядзіба Шчорсы Гміна Уселюб — сядзіба Уселюб Гміна Ярэмічы22 студзеня 1926 перададзена ў склад Стаўбцоўскага павета () — сядзіба Ярэмічы
Гарады Навагрудак
Насельніцтва Насельніцтва — 109 820 чалавек, з іх беларусаў 58,8 %, палякаў 35,4 %, яўрэяў 5,5 %. 91,3 % насельніцтва жыло ў вёсцы. Налічвалася 846 гаспадарак асаднікаў (1933).
Эканоміка Дзейнічалі прадпрыемствы па перапрацоўцы мясцовай сыравіны і прадуктаў сельскай гаспадаркі, буйнейшае — шклозавод «Нёман».
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Паветы Навагрудскага ваяводства Катэгорыя:З’явіліся ў 1921 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1940 годзе