Войцех (Альбрэхт) Радзівіл (каля 1476 — ), рэлігійны каталіцкі дзеяч ВКЛ.

Біяграфія

Сын Мікалая Радзівіла Старога.

Біскуп луцкі з 1502, віленскі з 1507 (першы з магнатаў ВКЛ на гэтай пасадзе). Войцех Радзівіл кіраваў у Віленскай дыяцэзіі дванаццаць гадоў. Выступаў за унію праваслаўнай і каталіцкай цэркваў. Дамагаўся кананізацыі св. Казіміра.

Меў маёнткі ў Літве, на Гродзеншчыне (Новы Двор, Ліпск), маёнтак Убарць.

Катэгорыя:Біскупы віленскія Войцех Катэгорыя:Біскупы луцкія Катэгорыя:Памерлі ў Вільнюсе