Ра́тушная плошча () — плошча ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Горадзе. На ім збягаюцца вуліцы Вялікая, Шкляная і Нямецкая. Другая гістарычная назва плошчы — Рынак.
Архітэктурныя дамінанты плошчы — гарадская ратуша і комплекс кляштару езуітаў з касцёлам Святога Казіміра, помнікі архітэктуры XVII—XVIII стагоддзяў.
Гісторыя Трохвугольная плошча Рынак утварыўся ў XV ст. у цэнтры Вільні на месцы скрыжавання гандлёвых шляхоў. Побач з Рынкам будаваліся заезныя двары, дамы купцоў і рамеснікаў. На плошчы збудавалі ратушу, якая ўпамінаецца ў крыніцах XVI ст. Да сярэдзіны XVII ст. на плошчы стаялі шыбеніца і эшафот. Пазней іх перанеслі за межы горада. У 1799 годзе скончылася будаванне новай ратушы ў стылі класіцызму паводле праекту архітэктара Лаўрына Гуцэвіча.
У сярэдзіне XIX ст., калі ў будынку ратушы размяшчаўся тэатр, плошчу абсадзілі дрэвамі і ён атрымаў назву Тэатральнаай плошчы або скверу. У 1854 годзе ў ратушы адбылася прэм'ера оперы Станіслава Манюшкі «Галка»Лашкевіч К. «Страчаная сталіца». Пяць вялікіх літвінаў, сляды якіх лёгка знайсці ў Вільні , TUT.BY, 10 сакавіка 2011..
Па Другой сусветнай вайны ў будынку ратушы размяшчаўся Мастацкі музей і плошча атрымаў назву Музейнага. У 2005—2007 гадах праводзілася рэканструкцыя плошчы.
Агульныя звесткі Мае трохвугольную форму і брукаванае пакрыццё (гранітныя пліткі). У паўночнай частцы плошчы функцыянуе фантан.
Усе будынкі не плошчы маюць адрасы, прыналежныя да Вялікай вуліцы. Сярод адметных помнікаў архітэктуры вылучаюцца ратуша (№ 31), дом Антакольскага (№ 25), камяніца трынітарыяў (№ 27), малая і вялікая гільдыі (№ 24 і 26).
Галерэя
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Плошчы Вільні