Мітрафан (Дзмітрый Іванавіч Краснапольскі) ( — ) — свяшчэннамучанік, царкоўны, палітычны і грамадскі дзеяч, удзельнік нацыянальна-манархічнага руху, епіскап Рускай праваслаўнай царквы, дэпутат III Дзяржаўнай Думы ад Магілёўскай губерні (фракцыя правых).
Уключаны ў Сабор Беларускіх святыхБеларуская праваслаўная царква ў канцы ХХ — ХХІ стагоддзях. Дзень памяці — 23 чэрвеня.
Біяграфія Скончыў Варонежскую духоўную семінарыю (1890), Кіеўскую духоўную акадэмію (1897, са ступенню кандыдат багаслоўя). У 1896 годзе прыняў манаства, з 1897 года — іераманах. У 1897—1902 гадах — інспектар Іркуцкай духоўнай семінарыі, з 1902 года — рэктар Магілёўскай духоўнай семінарыі.
У 1907 годзе хіратанісан у епіскапа Гомельскага, вікарыя Магілёўскай епархіі. У тым жа годзе абраны дэпутатам Дзяржаўнай думы. У перыяд сваёй працы ў Думе ў 1907—1912 прымаў дзейны ўдзел у манархічным і рускім нацыяналістычным руху. Рэгулярна ўдзельнічаў у паседжаннях Рускага сходу, падтрымліваў цесныя адносіны з кіраўніцтвам Саюза рускага народа (СРН), у лютым 1908 года ў якасці ганаровага госця прысутнічаў на адкрыцці з’езду СРН, а ў лютым 1910 года асвячаў новае памяшканне Галоўнага Савета СРН, чытаў лекцыі для рабочых-манархістаў па просьбе Рускага Народнага Саюза імя Міхаіла Архангела.
У 1912 годзе атрымаў прызначэнне на самастойную кафедру епіскапа Мінскага і Тураўскага. З 1916 года — епіскап Астраханскі і Царэўскі. З 1918 года — архіепіскап.
25 мая (7 чэрвеня) 1919 года разам са сваім вікарыем Лявонціем (фон Вімпфен) быў арыштаваны чэкістамі ў Астрахані па ўказанні Сяргея Кірава. Спробы праваслаўных жыхароў горада выручыць сваіх архіпастыраў поспехам не ўвянчаліся. Перад расстрэлам, які быў арганізаваны 23 чэрвеня (6 ліпеня) 1919 года, арцыбіскуп Мітрафан блаславіў салдат, якім загадалі яго пакараць смерцю. Тады чэкіст, які камандаваў расстрэлам, ударыў архіпастыра рэвальверам па дабраслаўляючай дзясніцы і стрэліў яму ў скроньНОВОМУЧЕНИКИ И ИСПОВЕДНИКИ РОССИЙСКИЕ, НОВОПРОСЛАВЛЕННЫЕ СВЯТЫЕ .
Спасылкі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Варонежскай губерні Катэгорыя:Памерлі ў Астрахані Катэгорыя:Епіскапы Рускай праваслаўнай царквы Катэгорыя:Архіепіскапы Рускай праваслаўнай царквы Катэгорыя:Рускія праваслаўныя святыя Катэгорыя:Члены Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі ад Магілёўскай губерні Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага Катэгорыя:Свяшчэннамучанікі Катэгорыя:Кананізаваныя ў XXI стагоддзі Катэгорыя:Члены Рускага ўкраіннага таварыства Катэгорыя:Загінулі ў Грамадзянскую вайну ў Расіі Катэгорыя:Члены Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі III склікання Катэгорыя:Епіскапы мінскія Катэгорыя:Епіскапы гомельскія і жлобінскія Катэгорыя:Праваслаўныя святыя Беларусі Катэгорыя:Рэктары Магілёўскай духоўнай семінарыі