«Я родам з дзяцінства» () — беларускі мастацкі фільм рэжысёра Віктара Турава, зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1966 годзе. Сюжэт Ігар і Жэнька — хлапчукі з прыфрантавога горада. Яны чакаюць сваіх блізкіх, якія змагаюцца за вызваленне Радзімы, і спадзяюцца, што вайна хутка скончыцца. У фільме здымаліся
Здымачная група сцэнарый — Генадзь Шпалікаў пастаноўка — Віктар Тураў галоўны аператар — Аляксандр Княжынскі мастак пастаноўшчык — Яўген Ганкін кампазітар — Яўген Глебаў гукааператар — К. Бакк тэкс песень — Уладзіміра Высоцкага рэжысёр — Л. Фадзеева аператар — С. Пятроўскі мастак па касцюмах — А. Грыбава мастак па грыму — Л. Емельянаў асістэнты рэжысёра — Р. Шаталава, Р. Мірскі асістэнты аператара — Міхаіл Комаў, Ф. Кучар мантаж — Е. Аксененка рэдактар — В. Гузанаў дырэктар карціны — А. Жук Здымкі фільма адбываліся Творчым аб’яднаннем пад мастацкім кіраўніцтвам С. Скварцова.
Узнагароды Прэмія за найлепшую рэжысёрскую працу Віктару Тураву на кінафестывалі рэспублік Прыбалтыкі, Беларусі і Малдовы (1967) Прэмія Ніне Ургант на кінафестывалі рэспублік Прыбалтыкі, Беларусі і Малдовы (1967)
Спасылкі
«Я родам з дзяцінства» на сайце газеты «Звязда»
Катэгорыя:Фільмы студыі «Беларусьфільм» Катэгорыя:Фільмы Віктара Турава Катэгорыя:Фільмы, знятыя ў Гродне