Аўстралійскі нацыянальны марскі музей () — марскі музей, размешчаны ў горадзе Сідней (штат Новы Паўднёвы Уэльс, Аўстралія). Адзін з шасці музеяў, якімі непасрэдна кіруе федэральны ўрад (іншыя пяць — Аўстралійскі ваенны мемарыял, Нацыянальны музей Аўстраліі, Нацыянальная галерэя Аўстраліі, Нацыянальная партрэтная галерэя Аўстраліі і Квестакон) і адзіны, які знаходзіцца за межамі Аўстралійскай сталічнай тэрыторыі.

Гісторыя У чэрвені 1985 года федэральны ўрад абвясціў аб планах стварэння нацыянальнага музея з акцэнтам на марскую гісторыю Аўстраліі і залежнасць краіны ад мора.

Праект будынка музея быў распрацаваны Філіпам Коксам. Планавалася адкрыць музей ў 1988 годзе да 200-годдзя Аўстраліі, але з-за затрымак пры будаўніцтве музей быў адкрыты толькі 30 лістапада 1991 года. Спасылкі

Катэгорыя:З’явіліся ў 1991 годзе Катэгорыя:1991 год у Аўстраліі Катэгорыя:Нацыянальныя музеі Аўстраліі Катэгорыя:Марскія музеі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Сіднея Катэгорыя:Культура Сіднея Катэгорыя:Славутасці Сіднея