Марцыян Аляксандр Агінскі ( — ) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Чашнік (1658—1659), падстолі (1659—1661), стольнік (1661—1665), крайчы (1665—1670) і канцлер вялікі літоўскі (з 1684), ваявода троцкі (з 1670).

За жонкай атрымаў тытул графа «на Дуброўне» з паловай маёнткаў Дуброўна і Заслаўе, а таксама ейную спадчыну ад маці — Іўе, колішні родавы маёнтак Кішкаў. Павялічыў свае маёнткі, атрымаўшы ў 1667 годзе Дарсунішскае і Рагачоўскае староствыГрыцкевіч А. Агінскія // С. 33..

Марцыян Аляксандр Агінскі — адзін з уплывовых магнатаў Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

Прадстаўнік княжацкага роду Агінскіх герба ўласнага, сын Аляксандра, кашталяна троцкага, і Кацярыны з Палубінскіх. Навучаўся ў Кракаве і Лейдэне.

3 1651 служыў у войску, палкоўнік. Атрымаў шэраг дзяржаўных пасадаў, у тым ліку стольніка (1647) і харужага троцкага (1654). Абіраўся паслом на соймы 1661, 1664, 1668, 1670, дэпутат Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага ў 1667, 1668, яго маршалак у 1671.

Удзельнік Паўночнай вайны (1655—1660), вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667), у тым ліку баёў супраць маскоўскіх войскаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў 1660. На чале ўласнага палка браў удзел у Хоцінскай бітве (1673). Удзельнік падпісання «Вечнага міру» (1686) з Расіяй.

Сябар праваслаўнага Віленскага Святадухаўскага і Магілёўскага Богаяўленскага брацтваў. У 1668 збудаваў праваслаўную царкву ў Смілавічах. У 1669 прыняў каталіцтва. У канцы жыцця належаў да групоўкі Сапегаў.

Двойчы браў шлюб: у першым — з Марцыбеляй (1663), дачкой апошняга з роду Глябовічаў Юрыя Караля, меў сына Юрыя (памёр у маленстве, захаваўся панегірык на яго заўчасную смерць). Другі раз ажаніўся ў 1685 з Канстанцыяй Кацярынай Веляпольскай, аднак шлюб быў бяздзетным.

Па смерці М. А. Агінскага, яго спадчына перайшла да стрыечнага брата Сымона Караля, а спадчына Глябовічаў — да К. Сапегі, мужа 2-й дачкі Ю. К. Глябовіча.

Літаратура

Хадыка А. Беларускі партрэт Рэмбрандта / Новы час, 2007, 7 снежня

Марцыян Аляксандр Катэгорыя:Канцлеры вялікія літоўскія Катэгорыя:Ваяводы троцкія Катэгорыя:Стольнікі вялікія літоўскія Катэгорыя:Чашнікі вялікія літоўскія Катэгорыя:Падстоліі вялікія літоўскія Катэгорыя:Крайчыя вялікія літоўскія Катэгорыя:Стольнікі троцкія Катэгорыя:Харунжыя троцкія