Фітафтора (Phytophthora) — род мікраскапічных арганізмаў класа ааміцэтаў.

Вядома звыш 70 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. Паразіты. Узбуджальнікі фітафтарозаў (плямістасцей, гнілей) сельскагаспадарчых, дэкаратыўных і дзікарослых раслін. Развіваюцца на каранях, сцяблах, ствалах, лісці, кветках, пладах. Найбольш вядомы від , які выклікае фітафтароз бульбы і таматаў.

Міцэлій раэгалінаваны, аднаклетачны, міжклетачны, белы, павуціністы, з гаўсторыямі, таўшчынёй 2,5—15 мкм. Канідынносцы буйныя, простыя або слабаразгалінаваныя, утвараюць шчыльны, белаваты або бураваты налёт. Канідыі (зоаспарангіі) амаль шарападобныя, буйныя, на верхавінцы з маленькім бугарком, утрымліваюць двухжгуцікавыя зааспоры. Ааспоры (споры, якія зімуюць), уэнікаюць у выніку полавых працэсаў шарападобныя, светла-бурыя.

Літаратура Бельская С. Фітафтора //

Катэгорыя:Перанаспаральныя