Лу́нненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Лунна.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Скідзельскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — рабочы пасёлак Лунна. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 снежня 1955 года статус Лунна паніжаны да вёскі. З 25 снежня 1962 года ў Гродзенскім раёне, з 6 студзеня 1965 года ў Мастоўскім раёне. У 1977 годзе скасаваны хутары Беразінка і ТатаршчынаРашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 14, 28 лютага, 21 красавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).. У 1978 годзе ў склад сельсавета з Харціцкага сельсавета перададзена вёска ПладоваяРашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка, 24 красавіка і 15 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).. 26 лютага 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Глядавіцкага сельсавета (населеныя пункты Багатырэвічы, Глядавічы, Грушаўка, Дубраўляны, Жылічы, Кухары, Машталеры, Мінявічы, Мяшэтнікі, Паніжаны, Стральцы, Хамічы, Шчарбавічы)Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 222 Об упразднении Голубовского и Глядовичского сельсоветов и об изменении границ Куриловичского и Лунненского сельсоветов Мостовского района Гродненской области. 28 жніўня 2013 года ў склад Гудзевіцкага сельсавета перададзена вёска Тоўсцікі, у склад Дубненскага сельсавета — вёска ПладоваяРешение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 252 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Мостовского района Гродненской области .

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 1318 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года , з іх 68,4 % — беларусы, 23,5 % — палякі, 5,9 % — рускія, 1,6 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года (25 населеных пунктаў) — 1570 чалавек.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Гродзенскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Скідзельскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе