Дэмагра́фія (з — народ, насельніцтва) — навука аб законах узнаўлення насельніцтва ў залежнасці ад грамадска-гістарычных умоваў.
Дэмаграфія вывучае: дынаміку ўзнаўлення насельніцтва і яго асобных груп, у тым ліку натуральны і механічны рух насельніцтва, унутраныя і знешнія міграцыі, полаўзроставую, сямейную структуру насельніцтва. Аб'ектамі вывучэння дэмаграфіі таксама з'яўляюцца сацыяльная і прафесійная структуры насельніцтва.
Дэмаграфічная навука распрацоўвае тэорыю ўзнаўлення насельніцтва і дэмаграфічныя прагнозы, абгрунтоўвае дэмаграфічную палітыку дзяржавы.
Гл. таксама
Дэмаграфічная ёмістасць тэрыторыі