Літаратурнае аб’яднанне «Роднае слова» (створана ў 1990 годзе) — грамадская арганізацыя, якая аб’ядноўвае прафесійных і самадзейных паэтаў, пісьменнікаў і журналістаў.

Гісторыя стварэння Аматарскае аб’яднанне «Роднае слова» створана пры Горацкім гісторыка-этнаграфічным музеі з 1990 года па ініцыятыве дырэктара музея, кандыдата філасофскіх навук, дацэнта, публіцыста, літаратуразнаўца Уладзіміра Ліўшыца. У 1996 годзе рашэннем Калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь аб’яднанню было прысвоена ганаровае званне «Народны калектыў». Кіраўнікамі яго былі: Вольга Зяньковіч, Святлана Кротава (Скаромная), Марыя Студнёва, Наталля Ермалаева, Ірына Кальчэўская, Інна Шурынава, з 2004 года — Людміла Дзеружкова.

Склад аб’яднаня Аб’яднанне налічвае 25 чалавек. Сюды ўваходзяць людзі рознага ўзросту (ад 24 да 93 гадоў) і прафесій: журналісты, настаўнікі школ, служачыя, выкладчыкі і студэнты БДСГА, пенсіянеры. Гэта і пачынаючыя літаратары, і тыя, у каго за плячыма не адзін зборнік і публікацыі ў вядучых беларускіх і замежных выдавецтвах. Сярод яго ўдзельнікаў і члены Саюза пісьменнікаў Беларусі: Ніна Кавалёва (аўтар 24 паэтычных зборнікаў для дарослых і дзяцей), Наталля Ніканчук (аўтар трох зборнікаў), дзіцячы паэт Анатоль Прохараў (аўтар трох зборнікаў), журналіст, паэт і гумарыст Міхаіл Уласенка (аўтар трох зборнікаў), члены Саюза беларускіх пісьменнікаў: Лідзія Мініч (аўтар 10 зборнікаў), краязнаўца, літаратуразнаўца і публіцыст Уладзімір Ліўшыц (аўтар больш за 85 зборнікаў, кніг і брашур), член Міжнароднага саюза пісьменнікаў Аляксандр Клачкоў (аўтар 11 паэтычных зборнікаў). Самы старэйшы з удзельнікаў аб’яднання — ветэран Вялікай Айчыннай вайны Леанід Антонавіч Самусенка, якому больш за 90 гадоў (аўтар двух кніг).

Галоўныя задачы аб’яднання і асноўныя формы працы развіццё творчых здольнасцей і маральна-эстэтычнага густу ва ўдзельнікаў аб’яднання; арганізацыя індывідуальнай работы з асобнымі яго членамі, павышэнне іх літаратурна-мастацкай адукацыі; арганізацыя і правядзенне сустрэч з беларускімі пісьменнікамі і паэтамі; выданне і прэзентацыя кніг мясцовых аўтараў; правядзенне творчых вечароў членаў аматарскага аб’яднання; арганізацыя сустрэч членаў аб’яднання з вучнямі школ і студэнтамі; гутаркі і лекцыі; завочныя падарожжы па літаратурных мясцінах; відэалітаратурныя гадзіны; конкурсы маладых літаратараў; літаратурныя гасцёўні на радыё; збор і вывучэнне літаратурнай спадчыны Горацкага краю; арганізацыя экскурсій па літаратурных мясцінах Беларусі; вывучэнне ў архівах і бібліятэках матэрыялаў, звязаных з біяграфіямі і творчасцю паэтаў і пісьменнікаў-землякоў.

Вынікі дзейнасці На працягу дзейнасці сябрамі аб’яднання было выдадзена больш за 200 зборнікаў мясцовых аўтараў і надрукаваны сотні артыкулаў аб іх творчасці. Толькі ў 2016—2018 гг. было выдадзена 17 літаратурных зборнікаў членаў аб’яднання.

Члены аб’яднання актыўна ўдзельнічаюць у міжнародных, рэспубліканскіх, абласных і раённых святах, фестывалях, форумах, конкурсах: Рэспубліканскім свяце «Дзень беларускага пісьменства», Нацыянальным музейным форуме «Музеі Беларусі», Міжнародным літаратурным форуме «Славянская лира» (Мінск), Міжнародным фестывалі народнай творчасці «Порубежье» (п. Шумячы Смаленскай вобласці); міжнародных літаратурных конкурсах «Славянская лира», памяці К. Сіманава, памяці А. Пушкіна; у міжнародным літаратурным конкурсе праваслаўных аўтараў «По слову Твоему» (Расія), абласным фестывалі паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг» (Касцюковічы), рэгіянальным фестывалі «Дрыбінскія таржкі» (Дрыбін), раённых літаратурных конкурсах і святах.

На вершы сябраў аб’яднання прафесійнымі і самадзейнымі кампазітарамі напісаны дзясяткі песень. Інфармацыя аб усіх мерапрыемствах «Роднага слова» падаецца ў рэспубліканскім, абласным і раённым друку, па рэспубліканскім, абласным і раённым радыё.

Прызнанне Прысвоена ганаровае званне «Народны калектыў»(1996).

Калектыўныя зборнікі твораў Галасы з Горацкага Парнаса: вершы, апавяданні, нарысы / складальнік Уладзімір Ліўшыц; мастак Сяргей Квач. — Горкі: аддзел Горацкага райвыканкама, 1995.— 94 с. Горацкія крыніцы: зборнік вершаў. — Горкі, 2005. — 84 с. Блики памяти / редакционная коллегия: Владимир Лившиц и др. — Могилёв: УПКП Могилевская областная укрупненная типография имени Спиридона Соболя, 2005. — 128 с. Радуга над храмом: чудесные явления: рассказы людей о чудесах, происходивших с ними / составитель Н. Д. Ковалева. — Горки: 2006. — 99 с. Над родным краем жураўлі: да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў: вершы, апавяданні, нарысы, эсэ. — Горкі: 2009. — 178 с. Эхо нашей Победы: к 70-летию освобождения Беларуси и Горецкого района от немецко-фашистских захватчиков / составитель Л. Н. Дерюжкова. — Минск: Белпринт, 2014. — 279 с. На крылах натхнення: да 30-годдзя народнага аматарскага літаратурнага аб’яднання «Роднае слова» / ДУК «Горацкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей», Народнае літаратурнае аб’яднанне «Роднае слова»; [укладальнік Л. М. Дзеружкова; рэдкалегія: М. А. Уласенка і інш.]. — Мінск: Белпринт, 2016. — 291 с.

Літаратура Дзетліковіч, П. Свята паэзіі / П. Дзетліковіч // Ленінскі шлях (Горкі). — 2001. — 28 сак. Зяньковіч, Л. Нашы госці — пісьменнікі (У. Марук, А. Пісьмянкоў, В. Супрунчук, С. Мінскевіч) / Л. Зяньковіч // Ленінскі шлях (Горкі). — 1996. — 18 мая. Скаромная, С. Горацкі «Парнас» / С. Скаромная // ЛіМ. — 2004. — 30 студз. Скаромная, С. На Горацкім «Парнасе»…: літаратурныя традыцыі Горацкай зямлi: [літаратурныя аб’яднанні] / С. Скаромная // Культура. — 2004. — 17 студзеня. — С.1. Скаромная, С. У гасцях у музы: (паэты Н. Гальпяровіч і А. Пісьмянкоў былі гасцямі літаратурнага аб’яднання «Роднае слова») / С. Скаромная // Ленінскі шлях (Горкі). — 2002. — 13 крас. Студнева, М. Юбілею Нэлы Тулупавай / М. Студнева // ЛіМ. — 1998. — 20 сак. Дзеружкова, Л. Закаханыя ў слова: [гутарка з кіраўніком аматарскага народнага аб’яднання «Роднае слова» Л. Дзеружковай з нагоды 30-годдзя яго дзейнасці] / гутарыла Каця Карпіцкая // Горацкі веснік. — 2016. — 8 кастрычніка. — С. 3. Дзеружкова, Людміла. Словамі і думкамі з’яднаныя / Л.Дзеружкова// На крылах натхнення. Да 30-годдзя народнага аматарскага літаратурнага аб’яднання «Роднае слова»-Мн.: 2016.-С.3-4. Дзеружкова, Л. Горацкі Парнас: [аб дзейнасці аб’яднанняў «Роднае слова» і «Горацкі Парнас»] / Людміла Дзеружкова // Зямля і людзі. — 2012. — 22 жніўня. — С. 14. Горацкае народнае аматарскае аб’яднанне «Роднае слова» // Культура Беларусі: энцыклапедыя: [у 6 т.] / рэдкалегія: Т. У. Бялова (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2012. — Т. 3.: Г — З / рэдкалегія: Т. У. Бялова (галоўны рэдактар) [і інш.]. — С. 160.

Спасылкі Літаратурнае аб’яднанне «Роднае слова». http://catalog.library.mogilev.by/kray/Culture/r6p18.html Народнае літаратурнае аб’яднанне «Роднае слова» адзначыла 30-гадовы юбілей

Катэгорыя:З’явіліся ў 1990 годзе Катэгорыя:1990 год у Беларусі Катэгорыя:Культура Горацкага раёна Роднае слова