Ніжне-Пакроўская вуліца — вуліца цэнтральнай часткі Полацка, уздоўж правага берага Заходняй Дзвіны ад Сафійскага сабора да вуліцы Пушкіна. Адна са старажытных вуліц горада.
Гісторыя
Вядома як Вялікая з полацкай рэвізіі 1552 года на Вялікім пасадзе. Тым часам забудавана сядзібамі заможных мяшчан і шляхты, пра што сведчаць археалагічныя матэрыялы.
У XVIІ ст. на вуліцы Вялікай будуюць першыя камяніцы. На Вялікай паміж Багаяўленскай царквой і парканам жылі пераважна яўрэі. У 2-й палове XVII ст. вуліца працягваецца за паркана, дзе перад тым былі агароды.
У 1733 годзе згадваецца як Вялікая маставая.
Падчас наведвання Полацка ў 1780 годзе імператрыца Кацярына ІІ жыла ў падрыхтаваным для яе драўляным палацы над Дзвіной на вуліцы Вялікай, дзе раней жыў полацкі губернатар Іван Міхайлавіч Рэбіндэр.
Па трасе сучаснай вуліцы Ніжне-Пакроўскай (на ўсход ад колішняга паркана Вялікага пасада) быў курганны могільнік, ён згадваецца Лебедзеўскім летапісам, маскоўскім апісаннем Полацкага павета 1563 года, планам Пахалавіцкага, магістрацкімі кнігамі XVII—XVIII ст. У XVIІ—XVIII ст. частку могільніка забудавалі.
Сучасная канфігурацыю вуліцы сфарміравалі ў канцы XVIII ст. адпаведна рэгулярнай планіроўцы. Ад сярэдзіны XIX да пачатку XX ст. называлася Ніжне-Пакроўскай, затым — Леніна. У 2008 годзе Полацкі гарвыканкам прыняў рашэнне вярнуць назву часоў Расійскай імперыі.Арцём Багданаў. У Полацку вуліцы Леніна вярнулі стары назва // Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 2 чэрвеня 2008 Забудова
Захаваліся культавыя, грамадскія і жылыя будынкі, якія складаюць адзіны комплекс адна-, двухпавярховых мураваных пабудоў з своеасаблівай мясцовай трактоўкай форм барока і класіцызму.
№ 6 — будынак (канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя) — № 9 — будынак (канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя) —
№ 11 — Былая лютэранская кірха (1888) — № 17 — № 19 — № 20 — Корпус былога кляштара францысканцаў (ХVIII стагоддзе) —
№ 22, 24 — Ансамбль Богаяўленскага манастыра (ХVIII стагоддзе): Богаяўленская царква (1761—1777) з фрэскавымі роспісамі (1780—1788) і манастырскі корпус — № 25 — № 26 — будынак (канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя) — № 30 — будынак (першая палова ХІХ стагоддзя) — № 31 — № 33 — будынак (1692) — № 35 — будынак (канец ХІХ стагоддзя) — № 38 — № 40 — № 43 — № 46 — будынак (канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя) — № 48 — будынак (канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя) — № 49 — Полацкі дзяржаўны медыцынскі каледж імя Героя Савецкага Саюза З. М. Тусналобавай-Марчанка
Музеі № 11 — Полацкі краязнаўчы музей № 22 — Музей беларускага кнігадрукавання № 22 — Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага № 33 — Стацыянарная выстаўка «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай» № 46 — Полацкі дзіцячы музей
Спасылкі
Катэгорыя:Вуліцы Полацка