На́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Нача.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Радунскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Воранаўскага раёна. 5 кастрычніка 2007 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Доцішскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 5 октября 2007 г. № 48 О решении вопросов административно-территориального устройства Вороновского района.
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 17 населеных пунктаў: Алякшышкі, Бялюнцы, Гатуўка, Гінэлі, Кудаюнцы, Міцканцы, Мяжанцы, Нача, Некрашунцы, Постаўкі, Пузелі, Сабалюнцы, Салапяцішкі, Сербінішкі, Смільгіні, Тальманты, Шаўры.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Воранаўскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Радунскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2007 годзе