Аляксандра Аляксандраўна Крыўчык (, — )Кривчик Александра Александровна // Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт — беларуская вучоная-патафізіёлаг. Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1991). Доктар медыцынскіх навук (1974), прафесар (1978)24 февраля 85 лет со дня рождения Александры Александровны Кривчик .
Біяграфія Нарадзілася ў Мінску. Скончыла Мінскі медыцынскі інстытут у 1954 годзе. Асістэнт (1957—1966), дацэнт (1966—1974), загадчык кафедры (1975—1996) паталагічнай фізіялогіі Мінскага медыцынскага інстытута.
Навуковая дзейнасць Эксперыментальныя даследаванні прысвечаны праблеме дваістай прыроды хваробы, прапанавала мадэлі розных формаў паталогіі. Займалася даследаваннямі па канцэрагенезе, патагенезе партальнай гіпертэнзіі, дыфузных пашкоджаннях печані і метадах іх карэкцыі.
Аўтар больш за 190 навуковых прац. Сярод апублікаванага: Портальная гипертензия — Мн. 1979.; Профизиологические аспекты опухолевого роста — Мн., 1987.
Літаратура
Змачинская, Н. Ф. Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921—1996): биогр. справ. / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 258—259. Александра Александровна Кривчик: (к 70-летию со дня рождения) // Здравоохранение. — 1998. — № 2. — С. 55-56.
Спасылкі Кривчик Александра Александровна // Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Фізіёлагі Беларусі Катэгорыя:Дактары медыцынскіх навук Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь