Уладзіслаў Аляксандр Сямко́віч ( — ) — польскі гісторык-медыявіст, прафесар звычайны Ягелонскага ўніверсітэта (1919), доктар габілітаваны (1909), правадзейны член Польскай акадэміі навук у Кракаве (1923). Сын медыявіста Аляксандра Сямковіча.

Біяграфія Нарадзіўся ў Львове. У 1903 годе скончыў Львоўскі ўніверсітэт і выкладаў у гімназіі. У 1908—1915 гадах рэдагаваў часопіс «Геральдычны штомесячнік» (), у 1908—1925 гадах — «Штогоднік Геральдычнага таварыства» (), пасля «Штогоднік Польскага геральдычнага таварыства» () у Львове. У 1909—1916 гадах прыват-дацэнт у Львоўскім універсітэце. У 1916—1939 гадах прафесар Кракаўскага ўніверсітэта. У 1921 годзе быў экспертам польскай дэлегацыі на мірных перагаворах у Рызе. З 1923 года намеснік старшыні, у 1933—1945 гадах старшыня Гістарычнай камісіі Польскай акадэміі навук у Кракаве, у 1935—1937 гадах — старшыня Этнаграфічнай камісіі. У 1939—1940 гадах Уладзіслаў Сямковіч быў зняволены ў канцлагеры Заксенгаўзен. У 1945—1947 гадах займаў пасаду дырэктара 2-га аддзела Польскай акадэміі навук.

Навуковая дзейнасць Даследчык і выдавец гістарычных дакументаў па генеалогіі, геральдыцы, палеаграфіі, геаграфіі, сфагістыцы Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага. Выдаў «Акты уніі Польшчы з Літвою 1385—1791» (1932, разам з С. Куштэбам), «Дыпламатычны кодэкс кафедральнага сабора і Віленскай дыятэзіі» (1938—1948, разам з Я. Фіялкам). Займася вывучэннем генелогіі Радзівілаў і іншых родаў Вялікага Княства Літоўскага, архіўных збораў ў Вільні, Нясвіжы, Маскве, Санкт-Пецярбургу.

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Гісторыкі Польшчы Катэгорыя:Гісторыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Члены Польскай акадэміі ведаў Катэгорыя:Медыевісты Польшчы Катэгорыя:Этнографы Польшчы Катэгорыя:Геральдысты