«Нахімаўскі праспект» () — станцыя Серпухаўска-Ціміразеўскай лініі Маскоўскага метрапалітэна. Адкрыта 8 лістапада 1983 года ў складзе ўчастка «Серпухаўская» — «Паўднёвая». У 1991—1992 гадах станцыю прапаноўвалася перайменаваць у «Нахімаўскую», што супадала з праектнай назвай. Аднак была захавана першапачатковая назва. Глыбіня залажэння — 9,5 метра.
Афармленне Станцыя метро мае адназводчатую канструкцыю. Яе сцены абліцаваны белым мармурам «коелга», а падлога зраблена з граніту. У зводзе знаходзяцца чатыры рады кесонаў, у кожны з якіх уманціраваны свяцільня з ртутнай лямпай.
Станцыя аформлена па тэме «Рускія флатаводцы і гісторыя рускага флоту». Над выхадам са станцыйнай залы — мастацкае пано, прысвечанае флатаводцу адміралу Нахімаву мастака Анатоля Масійчука. На гранітным дыване падлогі, выкананым з яркіх каменных пліт, устаноўлены лаўкі з інфармацыйнымі паказальнікамі.
Катэгорыя:Станцыі Маскоўскага метрапалітэна Катэгорыя:Станцыі метрапалітэна паводле алфавіта