Нацыянальны даследчы тэхналагічны ўніверсітэт «МІСіС» — расійскі нацыянальны даследчы ўніверсітэт у горадзе Масква.
Гісторыя Гісторыя Нацыянальнага даследчага тэхналагічнага універсітэта пачалася амаль сто гадоў таму, калі ў 1918 годзе была створана Маскоўская горная акадэмія, у якой адкрылася металургічнае аддзяленне. Універсітэт пастаянна пашыраўся, і ўжо ў 1921 годзе аддзялення былі ператвораныя ва ўніверсітэты, а ў 1930 годзе акадэмію падзялілі на шэсць самастойных інстытутаў. Тры з іх — інстытут сталі, інстытут каляровых металаў і горны інстытут аб’ядналіся ў адну навучальную ўстанову — Маскоўскі інстытут сталі імя Сталіна.
23 лютага 1944 года МІСіС атрымаў Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга.
У 1948 годзе ў універсітэце адкрыўся фізіка-хімічны факультэт. У 1962 годзе быў адкрыты факультэт паўправадніковых матэрыялаў і прыбораў, пасля чаго ВНУ быў перайменаваны ў Маскоўскі інстытут сталі і сплаваў.
7 кастрычніка 2008 года ўказам Прэзідэнта РФ Дзмітрыя Мядзведзева МІСіС стаў першым расійскім ВНУ, які атрымаў статус «Нацыянальнага даследчага тэхналагічнага ўніверсітэта».
У 2014 годзе завяршылася аб’яднанне НДТУ «МІСіС» і Маскоўскага горнага ўніверсітэта.
Структура ўніверсітэта У сваім складзе універсітэт мае наступныя інстытутыСтруктура ўніверсітэта: Горны інстытут Інстытут базавай адукацыі Інстытут экатэхналогій і інжынірынгу Інстытут новых матэрыялаў і нанатэхналогій Інстытут эканомікі і кіравання прамысловымі прадпрыемствамі імя В. А. Раменца Інстытут інфармацыйных тэхналогій і аўтаматызаваных сістэм кіравання Інстытут інфармацыйных бізнес-сістэм
Катэгорыя:Універсітэты Масквы Катэгорыя:Нацыянальныя даследчыя ўніверсітэты Расіі