«Краснапрэсненская» () — станцыя Кальцавой лініі Маскоўскага метрапалітэна, паміж станцыямі «Кіеўская» і «Беларуская». Перасадка на станцыю «Барыкадная» Таганска-Краснапрэсненскай лініі. Станцыя адкрыта 14 сакавіка 1954 года ў складзе ўчастка «Беларуская» — «Парк культуры», пасля ўводу ў эксплуатацыю якога ў Маскоўскім метрапалітэне стала 40 станцый. Назва станцыі была дадзена ад вуліцы Красная Прэсня.
У 1955 годзе, да 50-годдзя Снежаньскага паўстання 1905 года, перад нішай ратонды вестыбюля была ўстаноўлена скульптура «Дружыннік».
Катэгорыя:Станцыі Маскоўскага метрапалітэна Катэгорыя:Станцыі метрапалітэна паводле алфавіта