Кане́йдыян () — рака ў ЗША, правы прыток ракі Арказас (басейн Місісіпі).
Даўжыня ракі каля 1500 км (1458 кмCanadian River // Энцыклапедыя Брытаніка). Плошча вадазбору 124 000 км² (121 500 км²). Сярэдні расход вады каля 200 м³/с. Выток ракі знаходзіцца на хрыбце Сангрэ-дэ-Крыста ў Скалістых гарах. Працякае па Вялікім і Цэнтральным раўнінам. Галоўны прыток — рака Норт-Канейдыян (). Вада з ракі выкарыстоўваецца на арашэнне.
У басейне ракі (на яе прытоку Норт-Канейдыян) знаходзіцца горад Аклахома-Сіці.
Літаратура — С. 583.
Спасылкі Canadian River // Geographic Names Information System (GNIS) Canadian River // Энцыклапедыя Брытаніка Canadian River // Oklahoma Historical Society
Катэгорыя:Басейн Місісіпі Катэгорыя:Рэкі Каларада Катэгорыя:Рэкі Нью-Мексіка Катэгорыя:Рэкі Аклахомы Катэгорыя:Рэкі Тэхаса