Іаган Баер (; 1572, Райн, Баварыя — 7 сакавіка 1625, Аўгсбург) — нямецкі астраном і юрыст, картограф зорнага неба.

Пачаў вывучаць філасофію ў Інгальштаце ў 1592, пазней пераехаў у Аўгсбург, каб працаваць адвакатам. У 1612 годзе ён стаў юрысконсультам у Аўгсбургскім гарадскім савеце. Знаходзячыся ў Аўгсбургу, ён зацікавіўся астраноміяй. Найбольш вядомай яго працай стаў зорны атлас «Уранаметрыя» («Uranometria»), выдадзены ў 1603 годзе. «Уранаметрыя» стала першым атласам, які ахапіў усю нябесную сферу. Баер увёў сістэму пазначэнняў зорак з дапамогай грэцкіх літар, а таксама некалькі новых сузор’яў.

У гонар Баера названы кратар на Месяцы.

Зноскі

Катэгорыя:Астраномы Германіі Катэгорыя:Юрысты Германіі