Правы флігель — будынак у г. Горкі, размешчаны ў цэнтральнай частцы ансамбля Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі побач з галоўным корпусам, па адрасе бульвар Ленінскі, 6.
Гісторыя
Пабудаваны разам з левым флігелем у 1840 годзе з чырвонай цэглы архітэктарам А. Кампіёні. У цэлым флігелі захавалі сваё знешняе абліччаИсторико-культурная ценность — комплекс Белорусской государственной сельскохозяйственной академии: практическое пособие / сост.: Т. В. Лосева, О. В. Сергейчук. — Горки: БГСХА, 2011. — 44 с..
Памяшканні, размешчаныя ў ім, прамога дачынення да навучальнага працэсу не мелі. На першым паверсе размяшчаліся кватэры служачых Горы-Горыцкай земляробчай школы. Перш за ўсё, кватэра галоўнага наглядчыка (галоўнага выхавальніка), які быў другім чалавекам ў службовай іерархіі земляробчай школы. Яго кватэра была досыць камфортнай — 5 пакояў, пярэдні пакой, кухня. Тут жа знаходзілася кватэра эканома і пісьмавода, іх жыллё было куды больш сціплым. На другім паверсе размяшчаліся кватэры доктара, галоўнага памочніка наглядчыка і геадэзіста. Самай вялікай была кватэра доктара — 6 пакояў, пярэдняя і кухня. Магчыма, нейкая частка яго прафесійнай дзейнасці праходзіла тут, што патрабавала павелічэння колькасці пакояў. Увесь трэці паверх быў заняты лазарэтам для рабочых, акрамя гэтага там знаходзілася аптэка, прыёмны пакой, пакой фельчара, ванны пакой і кухня. На кожным паверсе быў туалет.
У час Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія акупанты ператварылі гэты будынак у броварны завод, а на ніжнім паверсе размясцілі кароўнік. Будынак правага флігеля зведаў змены ў савецкі паваенны перыяд: была зменена ўнутраная планіроўка і прыбудаваны блок з лесвічнай клеткай. У 1947 г. на яго першым паверсе была абсталявана спартзала. У 1970-я гг. у корпусе размяшчаўся Дом вучоных. Сёння тут размешчаны адміністрацыйна-гаспадарчая частка, бухгалтэрыя, аддзел кадраў, дэканат па завочным навучанні і іншСалаўёва Н. У., Пятрова Д. У. БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЯ АКАДЭМІЯ — УНІКАЛЬНЫ ПОМНІК АРХІТЭКТУРЫ.
Спасылкі
Историко-культурная ценность — комплекс Белорусской государственной сельскохозяйственной академии: практическое пособие / сост.: Т. В. Лосева, О. В. Сергейчук. — Горки: БГСХА, 2011. — 44 с.
Катэгорыя:1840 год у Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Горак Катэгорыя:Славутасці Горак Катэгорыя:Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія Катэгорыя:Ленінскі бульвар (Горкі) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Анджэла Кампіёні