Рыгор Антоні Агінскі (? — ) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ.

З роду Агінскіх, сын Яна. У 1686 узяў шлюб з Тэафілай з Чартарыйскіх, якая нарадзіла яму сына Казіміра.

Вялікі харунжы літоўскі (1687), староста жмудскі (1698), польны гетман літоўскі (1703), вялікі гетман літоўскі, маршалак Трыбунала ВКЛ (1706).

Быў адным з актывістаў шляхецкага паўстання супраць панавання Сапегаў у Вялікім княстве Літоўскім. Прыхільнік караля Рэчы Паспалітай Аўгуста II. У 1700 разбіў войска Сапегаў у бітве пад Алькенікамі. У час Паўночнай вайны 1700—21 ваяваў супраць шведаў.

Кавалер ордэна Белага арла з 1705 года.

Сям’я Быў у шлюбе з Тэафіліяй Чартарыйскай (пам. пасля 1711), дачкой падкаморага кракаўскага Яна Караля Чартарыйскага (1626—1680) і Ганны Зебжыдоўскай (пам. 1668), ад якой меў двух сыноў і трох дачок. Дзеці:

Эльжбета Магдалена Агінская (пам. 1767), 1-ы муж Казімір Гелгуд, 2-і муж князь Антоні Міхал Пузына Анэля Агінская, жонка стольніка браслаўскага Фелікса Парыса Ефрасіння Агінская (пам. каля 1765), жонка з 1726 года старосты вілейскага і пінскага Пятра Паца (пам. 1756) Ян Агінскі (пам. 1710), кухмістр вялікі літоўскі і староста мсцібаўскі Казімір Марцыян Агінскі (пам. 1727), падстолі вялікі літоўскі, староста мсцібаўскі

Літаратура

Рыгор Антоні Катэгорыя:Гетманы вялікія літоўскія Катэгорыя:Гетманы польныя літоўскія Катэгорыя:Старосты жамойцкія Катэгорыя:Харунжыя вялікія літоўскія Катэгорыя:Чашнікі вялікія літоўскія