Марка Абрадавіч (; нар. , Бялград, Югаславія) — сербскі і чарнагорскі футбаліст, нападнік сербскага клуба «Нові-Пазар».
Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у Бялградзе ў клубах «Земун» і «Партызан», а ў 2009 годзе перабраўся ў бельгійскі «Эйпен». Па выніках сезона 2009/10 «Эйпен» выйшаў у Про Лігу, аднак на наступны год зноў апынуўся ў другім дывізіёне, пасля чаго Абрадавіч перайшоў у іншы бельгійскі клуб «Бусу Дур».
У пачатку 2013 года стаў іграком баснійскага клуба «Раднік» з Біеліны. Стаў адным з асноўных ігракоў каманды, у сезоне 2015/16 выйграў Кубак Босніі і Герцагавіны. У другой палове 2017 года гуляў за казахстанскі клуб «Актабэ», а ў лютым 2018 года перайшоў у краснаярскі «Енісей», якому па выніках сезона 2017/18 дапамог упершыню ў гісторыі выйсці ў расійскую Прэм’ер-лігу. У снежні 2018 года пакінуў клуб.
У студзені 2019 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Тарпеда-БелАЗ» з Жодзіна"Торпедо-БелАЗ" подписал черногорского форварда из клуба российской Премьер-лиги. Стаў асноўным нападнікаў жодзінцаў, хоць часам выпадаў з-за траўм, у канцы сезона амаль не з’яўляўся на полі.
У лютым 2020 года перайшоў у казахстанскі «Акжэтпес»Нападающий "Торпедо-БелАЗ" Обрадович подписал контракт с "Окжетпесом", які па выніках сезона 2020 выбыў у Першую лігу. У лютым 2021 года далучыўся да ферганскага «Нефтчы», якому дапамог перамагчы ў другім узбекскім дывізіёне. Другую палову 2022 года перавёў у «Спартаку» з Субаціцы, а ў студзені 2023 года зноў апынуўся ва Узбекістане, стаўшы іграком бекабадскага «Металурга». У ліпені 2023 года далучыўся да клуба «Нові-Пазар».
Міжнародная кар’ера У 2008 годзе ў складзе юнацкай зборнай Сербіі прымаў удзел фінальнай частцы чэмпіянату Еўропы. У 2010 годзе згуляў у двух таварыскіх матчах за юніёрскую зборную Чарнагорыі.
Дасягненні Уладальнік Кубка Босніі і Герцагавіны: 2016 Пераможца Про-лігі Узбекістана: 2021 Найбепшы бамбардзір Про-лігі Узбекістана: 2021 (12 галоў)
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Сербіі Катэгорыя:Футбалісты Чарнагорыі Катэгорыя:Ігракі ФК Эйпен Катэгорыя:Ігракі ФК Серэн Катэгорыя:Ігракі ФК Раднік Біеліна Катэгорыя:Ігракі ФК Актабэ Катэгорыя:Ігракі ФК Енісей Краснаярск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Акжэтпес Катэгорыя:Ігракі ФК Нефтчы Фергана Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Субаціца Катэгорыя:Ігракі ФК Металург Бекабад Катэгорыя:Ігракі ФК Нові-Пазар