Аляксей Бярэзін (нар. , Казань, Расія) — расійскі футбаліст, брамнік.

Клубная кар’ера Выхаванец казанскага «Рубіна», гуляў за другую каманду «Рубін-2» у трэцім расійскім дывізіёне, пазней выступаў за моладзевы склад «Рубін», аднак у асноўнай камандзе так і не дэбютаваў. У студзені 2014 года стаў іграком польскага клуба «Відзаў», але і там гуляў выключна за другую каманду. У выніку вярнуўся ў Расію і папоўніў склад смаленскага «Дняпро». У лютым 2016 года перайшоў у тульскі «Арсенал», выйшаў з камандай у Прэм’ер-лігу, аднак за 2,5 гады так і не згуляў за яе ў чэмпіянаце.

У жніўні 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дняпро» з МагілёваРоссийский вратарь Березин пополнил ряды "Днепра". Адразу стаў асноўным брамнікам каманды, але не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Першую лігу. Па заканчэнні сезона ў снежні 2018 года пакінуў «Дняпро»11 футболистов покинули "Днепр".

У студзені 2019 года падпісаў кантракт з іншым беларускім клубам — «Іслаччу»"Ислочь" подписала российского вратаря. У складзе «Іслачы» быў рэзервовым брамнікам, гуляў за дубль, за асноўную каманду так і не выйшаў на поле. У чэрвені 2019 года кантракт з клубам быў разарваны"Ислочь" расторгла контракт с российским голкипером Березиным.

У жніўні 2019 года вярнуўся ў Расію, далучыўшыся да «Разані». Сезон 2020/21 пачынаў у «Мураме», а ў лютым 2021 года перайшоў у крымскі «Кызылташ». У верасні 2021 зноў апынуўся ў трэцім дывізіёне Расіі, стаўшы іграком «Зеніта-Іжэўск». Пакінуў клуб у лютым 2022 года.

Міжнародная кар’ера Выступаў за юніёрскую зборную Расіі.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Ігракі ФК Рубін-2 Казань Катэгорыя:Ігракі ФК Рубін Казань Катэгорыя:Ігракі ФК Відзаў Лодзь Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Смаленск Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Тула Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Разань Катэгорыя:Ігракі ФК Мурам Катэгорыя:Ігракі ФК Кызылташ Бахчысарай Катэгорыя:Ігракі ФК Зеніт-Іжэўск