Лаці́нка — агульнаўжывальная беларуская назва лацінскага пісьма і лацінскага алфавіта. У Беларускай энцыклапедыі асноўнай назвай выступае лацінскае пісьмо, а лацінка падаецца як яго сінонімБулыка А. М. Лацінскае пісьмо // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — Мінск: БелЭн, 1999. — С. 166.. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы вызначае лацінку як «лацінскі алфавіт, лацінскае пісьмо»Лацінка // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. — Т. 3. — Мінск, 1979., а Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы — як «лацінскі алфавіт»Лацінка // Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. — Мінск, 2002..

Лаці́ніца — другасны варыянт назвы лацінка. У Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы слова лацініца не мае асобнай дэфініцыі і падаецца праз адсылку «Тое, што і лацінка»Лацініца // Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. — Мінск, 2002..

Лацінка можа азначаць: Лацінскае пісьмо — сістэма пісьма, якая ўзнікла ў Старажытным Рыме і стала графічнай асновай алфавітаў шматлікіх моў свету. Лацінскі алфавіт — алфавіт, які сфарміраваўся для запісу лацінскай мовы і стаў асновай лацінскага пісьма. Беларускі лацінскі алфавіт — алфавіт на аснове лацінскага пісьма, прыстасаваны для запісу беларускай мовы; таксама называецца беларускай лацінкай.

Крыніцы