Васіль (Вільгельм) Мікалаевіч Унціт ( — ?) — беларускі і расійскі медык. Доктар медыцыныWilhelm .
Біяграфія
Дзяцінства і адукацыя
Ва ўзросце 13 гадоў у 1847 годзе быў адпраўлены бацькам у Любек, дзе вучыўся ў Любецкай гімназіі (1847—1851), пасля чаго вывучаў медыцыну ў Дэрпцкім універсітэце (1852—1857), скончыўшы адукацыю са званнем доктар медыцыны«Поколенные росписи и другие генеалогические материалы из собрания Эрика Амбургера, относящиеся к выходцам из-за границы и их российским потомкам». Литера О, стр. 32; Литера U, стр. 24.
Прафесійная дзейнасць
Працаваў урачом у межах Расійскай імперыіDr. Erik Amburger «Die van Brienen und ihre Sippe in Archangel. (Aus dem Leben einer Kolonie)» — Д-р Эрик Амбургер. «Ван Бринены и их род в Архангельске. (Из жизни одной колонии)». Перевод выполнен Калимовой З. Р. (урожд. Бергман), Архангельск, 22.04. — 03.08.2011. З 1856 па 1861 год працаваў у Кастрамской губерні ў маёнтках Гагарына, у 1862 годзе — урачом у Тульскай губерні, а з 1863 года — ардынатарам у .
У 1865 годзе быў абраны старшым урачом у Курску.
Урач В. М. Унціт пісаў пра дом псіхічнахворых:
Першая рэвізійная камісія губернскага земства, ацэньваючы стан дома псіхічнахворых у 1866 годзе, запісала, што «з-за цеснаты і адсутнасці прыбіральні ён паходзіць больш на дрэннадагляданую турму, чым бальніцу»В. Степанов «Путеводитель по городу Курску. Исторический квартал» — «Курск дореволюционный».
У Курску Васіль Мікалаевіч Унціт заставаўся да 1889 года, пасля чаго на працягу дзесяці гадоў — да 1899 года — з’яўляўся памочнікам медыцынскага інспектара ў Мінску, а з 1899 да сваёй смерці 26 лістапада 1902 года працаваў там жа практыкуючым урачом.
Сям’я
Быў жанаты з Любоўю Міхайлаўнай Варніцкай. Сваіх дзяцей у сужэнцаў не было і яны ўдачарылі падкінутую дзяўчынку Веру, якая пазней ў 1894 годзе абвянчалася ў Мінску з Анатолем Паўлавым.
Катэгорыя:Медыкі Расіі Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Медыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Постаці беларускай аховы здароўя Катэгорыя:Постаці расійскай аховы здароўя Катэгорыя:Псіхіятры Расійскай імперыі