Тэадор (Фёдар Казіміравіч) Куодзіс ( — ) — беларускі, расійскі і амерыканскі хірургТеодор Куодис (Федор Казимирович) Кодис . Доктар медыцыны (1903)Кодис, Теодор Казимирович (доктор медицинских наук ; 1861—1917) .

Біяграфія

Дзяцінства і адукацыя

Нарадзіўся ў сям’і беззямельнага літоўскага селяніна Казіміра Куодзіса і літоўскай татаркі Эміліі МархелевічайтэГрицкевич В. П. Передовой врач Теодор Куодис // Материалы IX Межресп. конф. по истории естествознания и техники в Прибалтике. Вильнюс, 1972. С. 51-54.Grickevicius V. Revolucionerius, mokslininkas, gydytojas // Mokslas ir gyvenimas. 1973. N 9. P. 14-16Krajewski J. Kodis Teodor //PSB (Wrocław). 1967. Т. 13, z. 57. S. 245-246. ў в. Рамігала Панявежыскага павета Ковенскай губерні (Літва).

Сям’я жыла сціпла, але імкнулася даць адукацыю здольнаму сыну. Пачатковую адукацыю Т. Куодзіс атрымаў дома ў бацькоў, а потым паступіў у Шавельскую гімназію, дзе прабыў да 1882 года і атрымаў атэстат сталасці. З г. Шаўлі ён накіраваўся ў 1882 годзе ў Пецярбург, дзе паступіў на фізіка-матэматычны факультэт універсітэта, дзе прымаў актыўны ўдзел у студэнцкіх хваляваннях, з-за чаго быў адлічаны з універсітэтаУ истоков науки оживления .

Няўдаламу студэнту давялося эмігрыраваць. Ён аднавіў заняткі ў Лейпцыгскім універсітэце, але ўжо на медыцынскім факультэце.

Падчас навучання ён меў зносіны з кампаніяй студэнтаў-землякоў, якія падзялялі яго дэмакратычныя погляды. Раз у тыдзень навучэнцы з Польшчы, Літвы, Беларусі і Украіны збіраліся ў адной з кватэр, дзе яны жылі, каб абмеркаваць надзённыя пытанні. Сярод іншых там ён пазнаёміўся і пасябраваў з , які пазней стаў першым перакладчыкам «» К. Маркса на польскую мову.

У Лейпцыгу Т. Куодзіс працягваў падтрымліваць сувязь з нарадавольцамі, атрымліваў ад іх нелегальныя выданні, што прывяло да канфліктаў з паліцыяй. У 1886 годзе Т. Куодзіс пакінуў Лейпцыг, вучыўся ва ўніверсітэце ў Страсбургу, які належаў тады Германіі, а затым у Цюрыху. У Швейцарыі ён зблізіўся з дзеячамі польскай марксісцкай групы «Пралетарыят». Па іх ініцыятыве Т. Куодзіс увайшоў у групу рэвалюцыянераў, якія рыхтавалі замах і на рускага цара, і на германскага кайзера. Бомбы для замаху рыхтавалі нарадавольцы І. ДзембаДембо, Исаак Вульфович і . Выпрабаванні выбухоўкі скончыліся трагічна: І. Дземба загінуў, а А. Дзембскага цяжка параніла. Агалоска заахвоціла тэрарыстаў адмовіцца ад сваёй задумы. Перапалоханыя швейцарскія ўлады сталі прыгнятаць рэвалюцыйных эмігрантаў з Расіі.

У 1889 годзе ў Страсбургскім універсітэце абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара медыцыны. У 1891 годзе Т. Куодзіс здаў экзамен у Пецярбургскай ваенна-медыцынскай акадэміі на права медыцынскай практыкі ў Расіі.

За актыўную антыўрадавую дзейнасць (меў выразныя намеры стварыць прыладу для забойства цараO polskim «Szakalu» i Józi, co nie chciała Niemców ) быў арыштаваны паліцыяй. Пасля вызвалення на парукі эміграваў у ЗША.

У ЗША

Там спачатку жыў у Чыкага, дзей займаўся медыцынскай практыкай і працягваў рэвалюцыйную прапаганду і асветніцкую дзейнасць сярод працоўных. Ён выступаў за яднанне рабочых па-за межамі мовы, на якой яны гавораць. Чытаў лекцыі ў Народным універсітэце для працоўных-імігрантаў з Польшчы, Літвы і Беларусі, а таксама ў спецыяльным аддзяленні Чыкагскага ўніверсітэта для асоб без сярэдняй адукацыі (так званым аддзяленні «пашырэння універсітэта»).

У 1895 годзе Куодзісы перажылі смерць гадавалага сына.

У 1896—1901 гадах узначальваў кафедру паталогіі і паталагічнай анатоміі ва ў г. Сент-Луіс (Місуры).

Вяртанне на радзіму

Т. Куодзіс не пакідаў спробы дамогчыся дазволу вярнуцца ў Расійскую імперыюПисьмо Т. К. Куодису от вице-консула Российского императорского консульства в Чикаго от 20 ноября 1895 г. (№ 328), але гэта здарылася толькі ў 1901 годзе, калі яны з жонкай і дачкой вярнуліся і пасяліліся ў доме сваіх бацькоў у в. (Літва).

У 1904 годзе Т. Куодзіс пераехаў у Мінск, дзе правяла дзяцінства і юнацтва яго жонка. Працаваў хірургам у губернскай () бальніцы. Ён рэарганізаваў хірургічнае аддзяленне і зрабіў яго буйным цэнтрам лячэбнай дапамогі насельніцтву. Т. Куодзіс усяго сябе аддаваў працы: рабіў па 6-7 аперацый днём і да 3-4 ноччу, кансультаваў і апераваў ў іншых бальніцах горада. Толькі ў 1913 годзе ў гэтым аддзяленні на 1302 хворых было зроблена 1723 аперацыі, у тым ліку 192 , 165 , 30 умяшанняў з нагоды ушчэмленых грыж, 52 аперацыі з нагоды апендыцыту, 36 аперацый з нагоды , 20 , паражанай новаўтварэннямі і інш.

Т. Куодзіс пісаў:

З 1914 года — загадчык лазарэта Земскага саюза пры пажыўным пункце на Віленскім вакзалеКодис Федор Казимирович .

Самааддана працаваў Т. Куодзіс у гады Першай сусветнай вайны, калі ў прыфрантавым Мінску была разгорнутая сетка шматлікіх шпіталяў. «Безнадзейных» параненых ён прасіў накіроўваць да сябе ў земскую бальніцу і выходжваў іх там так, што смяротнасць у ёй не перавышала 2-3 %. У часы, калі антыбіотыкі яшчэ не былі вынайдзеныя, жыццё цяжкапараненых залежала найперш ад майстэрства хірурга і дбайнасці догляду сядзелак.

У час Курлоўскага расстрэлу ён знаходзіўся на Прывакзальнай плошчы, там ён аказваў першую дапамогу параненым і адпраўляў іх у губернскую бальніцу.

Памёр ад хваробы сэрца ў 1917 годзе.

Навуковая дзейнасць

Падчас працы хірургам Мінскай губернскай бальніцы (1904—1917) адным з першых зрабіў аперацыі па перасадцы хворым мачаточніка ў мачавы пузыр, стварэнні штучнага мачавога пузыра, накладання швоў на сэрцы.

Пастаянна прыязджаў у Пецярбург, дзе ў ваенна-медыцынскай акадэміі праводзіў вопыты па ажыўленні астуджанага арганізма. Вынікі даследаванняў абагульніў у дысертацыйнай працы «Пераахаладжэнне жывёльнага арганізма» (1903). Вучоны астуджаў жаб да тэмпературы −10 ° С і ніжэй, затым саграваў іх, і тыя скакалі і плавалі ў вадзе, як і да замарожвання.

Асобныя творы

«Переохлаждение животного организма. Дис. на степ. д-ра мед.» (СПб., 1903) «О числе пищевых единиц в больничном пайке Минской губернской земской больницы» (Минск, 1914)

Грамадскае жыццё

Т. Куодзіс заставаўся верным сваім юнацкім ідэалам. У 1905-1906 гадах на яго кватэры на Юр'еўскай вуліцы (якая была адносна бяспечнай, паколькі размяшчалася насупраць жылля паліцмайстара) праводзіліся сходы рэвалюцыянераў. Урач дапамагаў ім грашыма.

Т. Куодзіса адрознівалі высокія гуманістычныя ідэалы: ад бедных хворых ён ніколі не браў ганарару. Ён быў інтэрнацыяналістам, падтрымліваў беларускі нацыянальна-вызваленчы рух. Па ўспамінах яго дачкі З. Кодзіс-Фрэер, яго сям'я сябравала з сям'ёй Янкі Купалы.

Нягледзячы на медыцынскую адукацыю, Т. Куодзіс цікавіўся самалётабудаўніцтвам і астраноміяй і ведаў іх на дастаткова высокім узроўні.

Сям’я

У 1889 годзе ажаніўся з Bieliński /. Uniwersytet Wileński. Kraków, 1899-1900. T. 2, 845 s.; T. 3. 734 s.Krajewski T. Kodisowa Józefa Fabianna//PSB (Wrocław). 1967. T. 13, z. 57. S. 246-248. (1865—1940), якая была філосафам, псіхолагам, феміністкай і выкладчыцайJózefa Fabianna Kodis z Krzyżanowskich, Wspomnienia z lat ok. 1870—1890, Warszawa, Biblioteka Narodowa, sygn. akc. 13660.

Дачка Зоф’я Кодзіс-Фрэер (; 1899—1992) — мастачка, удзельніца падполля супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Варшаве, вязень гітлераўскіх канцлагераў і турам, жыла ў ВаршавеZofia Kodis-Freyer, Wspomnienia, Warszawa, Biblioteka Narodowa, sygn. akc. 11258. Была замужам за прамыслоўцам Эдвардам Фрэерам. Іх дачка стала вядомым польскім археолагам-егіптолагам, а сын Мацек памёр у дзяцінствеMaciek Freyer (Freyer) Сын Эразм (1894-95) — памёр маленькімErazm Kodis (Kodis)

Літаратура

Грицкевич В. П. Передовой врач Теодор Куодис // Материалы IX Межресп. конф. по истории естествознания и техники в Прибалтике. Вильнюс, 1972. С. 51-54. Grickevicius V. Revolucionerius, mokslininkas, gydytojas // Mokslas ir gyvenimas. 1973. N 9. P. 14-16 Krajewski J. Kodis Teodor //PSB (Wrocław). 1967. Т. 13, z. 57. S. 245-246.

Спасылкі

В поисках утраченного

Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Уролагі Беларусі Катэгорыя:Кардыяхірургі Беларусі Катэгорыя:Педагогі ЗША Катэгорыя:Медыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Хірургі Расійскай імперыі