«Зялёная кніга» () — амерыканская камедыйная біяграфічная драма рэжысёра Пітэра Фарэлі 2018 года. Карціна расказвае рэальную гісторыю падарожжа па поўдні ЗША вядомага джазавага піяніста Дона Шырлі і звычайнага кіроўцы Тоні Валелонга, паміж якімі з часам узнікае сяброўства. Галоўныя ролі выканалі Віга Мортэнсен, Махершала Алі і Лінда Кардэліні.
Прэм’ера фільма адбылася на Міжнародным кінафестывалі ў Таронта 11 верасня 2018 года, дзе ён атрымаў галоўную ўзнагароду «Народны выбар». У ЗША фільм выйшаў у абмежаваным пракаце 16 лістапада 2018 года, па ўсёй краіне — 21 лістапада. У Беларусі фільм пачалі паказваць з 24 студзеня 2019 года«Зеленая книга»: 7 из 10. Кандидат на «Оскар», который понравится всем (вам тоже, обещаем) , tut.by. З 8 сакавіка 2019 года планавалася пачаць паказваць фільм у беларускай агучцы, але праз тэхнічныя праблемы, паказы пачаліся толькі 11 сакавіка.
Фільм быў уганараваны шматлікімі кінаўзнагародамі, сярод якіх прэмія «BAFTA», тры прэміі «Залаты глобус» і тры прэміі «Оскар», у тым ліку за найлепшы фільм года.
Крыніцы
Катэгорыя:Фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы-біяграфіі ЗША Катэгорыя:Дарожныя фільмы Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы, заснаваныя на рэальных падзеях Катэгорыя:Фільмы пра расізм Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Оскар» за «Найлепшы фільм» Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» за найлепшы фільм — камедыя ці мюзікл Катэгорыя:Фільмы, агучаныя па-беларуску «Беларусьфільмам»