«Фаварытка» () — гістарычны фільм рэжысёра Ёргаса Ланцімаса паводле сцэнарыя Дэбары Дэвіс і Тоні Макнамары. Галоўныя ролі ў карціне выканалі Алівія Колман, Эма Стоўн і Рэйчэл Вайс. Міжнародная прэм’ера фільма адбылася 30 жніўня 2018 года ў межах конкурснай праграмы 75-га міжнароднага Венецыянскага кінафестывалюВенеция-2018: в основной программе получила показ «Фаворитка» Йоргоса Лантимоса. У ЗША фільм выйшаў у пракат 23 лістапада 2018 года. Прэм’ера ў Беларусі адбылася 31 студзеня 2019 года.

22 студзеня 2019 года фільм быў намініраваны на прэмію Оскар адразу ў 10 катэгорыях, у тым ліку за найлепшы фільм, але насуперак чаканням перамог толькі ў адной намінацыі — «Найлепшая актрыса першага плана», узнагароду атрымала Алівія Колман.

Анатацыя Пачатак XVIII стагоддзя. Ідзе вайна Англіі з Францыяй. Тым не менш жыццё ў каралеўстве працягваецца. Трон займае хваравітая каралева Ганна, а кіраўніцтва краінай бярэ на сябе яе блізкая сяброўка ледзі Сара. Калі пры двары з’яўляецца новая служанка Эбігейл, Сара трапляе пад яе чароўнасць і бярэ дзяўчыну пад сваё крыло. Для Эбігейл гэта шанец вярнуцца да сваіх арыстакратычных каранёў. Як толькі Сара стамляецца вырашаць пытанні вайны і міру, Эбігейл становіцца найлепшай памочніцай каралевы ў гэтых справах. Набіраючае моц сяброўства з Ганнай дае новай фаварытцы магчымасць рэалізаваць свае амбіцыі. І лепш не ўставаць у яе на шляху!

Акцёрскі склад Алівія Колман — Ганна Сцюарт, каралева Вялікабрытаніі Эма Стоўн — Эбігейл Хіл Рэйчэл Вайс — Сара Чэрчыль, герцагіня Мальбара Нікалас Холт — Роберт Харлі, 1-ы граф Оксфард Джо Элвін — Сэмюэл Мэшэм Марк Гэціс — Джон Чэрчыль, 1-ы герцаг Мальбара Джэймс Сміт — Сідні Гадольфін, 1-ы граф Гадольфін Джэні Рэйнсфард — Мэй

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы-драмы 2018 года Катэгорыя:Гістарычныя фільмы Катэгорыя:Камедыйна-драматычныя фільмы Катэгорыя:Фільмы-біяграфіі Катэгорыя:Фільмы ЗША 2018 года Катэгорыя:Фільмы Вялікабрытаніі 2018 года Катэгорыя:Фільмы Ірландыі 2018 года Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы-драмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы-драмы Ірландыі Катэгорыя:Гістарычныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы-біяграфіі ЗША Катэгорыя:Кінакамедыі ЗША Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы Ёргаса Ланцімаса Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты Гран-пры журы Венецыянскага кінафестывалю Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты Еўрапейскай кінапрэміі Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты Польскай кінапрэміі «Арлы»