Маладушынскае радовішча нафты — радовішча нафты ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці, каля в. Маладуша. Распрацоўваецца з 1982 г. Паклады нафты плошча 8,8 км2 прымеркаваны да падсалявых адкладаў верхняга дэвону на паўночным усходзе Прыпяцкага прагіну ў межах Маладушынскай зоны падняццяў. Нафтаносны гарызонт залягае на глыбіні 3100—3550 м. Пароды-калектары — даламіты з праслоямі вапнякоў, слабагліністыя даламітызаваныя вапнякі. Нафта лёгкая, маласярністая, маласмалістая, парафінавая.
Літаратура Шчураў, А. П. Маладушынскае радовішча нафты / А. П. Шчураў // — С. 556.
Катэгорыя:Нафтавыя радовішчы Беларусі Катэгорыя:Геалогія Рэчыцкага раёна