Ян Эвілд — жамойцкі баярын. На Гарадзельскай уніі прыняў герб Цёлак.

Па-за самім фактам падпісання Гарадзельскай уніі, дакладных звестак пра яго няма. Досыць імаверна ўсё ж, што ён — той самы Эйвілд, які ў 1390 годзе разам з братам Эйнурам падпісаў сярод іншых Кёнігсбергскі дагавор з Ордэнам, узяўшы такім чынам бок Вітаўта ў барацьбе з Ягайлам.

Невядома з пэўнасцю, ці тоесны ён Явілту, які згадваецца ў 1409 годзе, а таксама ці яго сынамі былі Даўгірд і Дашка Эйвілтавічы, якія ў сярэдзіне XV ст. атрымалі наданні на Лідчыне.

Крыніцы

Літаратура Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r.1413. Rocznik Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie: 1928—1929. — T. 9; Petrauskas R. Žemaitijos bajorai 1390—1413 m. Žemaičių vyskupystės muziejus.

Катэгорыя:Баяры літоўскія