Прыгодніцкая гульня () або квэст () — адзін з асноўных жанраў відэагульняў, інтэрактыўная гісторыя з галоўным героем, якім кіруе гулец. Найважнейшымі элементамі гульні ў жанры квэсту ёсць уласна апавяданне і даследаванне свету, а ключавую ролю ў гульнявым працэсе грае рашэнне галаваломак і задач, якія вымагаюць ад гульца разумовых высілкаў. Такія характэрныя для іншых жанраў камп’ютарных гульняў элементы, як баі, эканамічнае планаванне і задачы, якія вымагаюць ад гульца хуткасці рэакцыі і хуткіх дзеянняў у адказ, у квэсце зведзены да мінімуму або іх зусім няма. Гульні, якія аб’ядноўваюць у сабе характэрныя прыкметы квэстаў і жанру action, вылучаюць у асобны жанр — прыгодніцкі экшан.
Нягледзячы, што паняцце «квэст» запазычанае з англійскай мовы, у англамоўнай традыцыі слова «quest» не ўжываюць у сэнсе «прыгодніцкая гульня» і асацыююць больш з асобнымі місіямі ў ролевых гульнях.
Гісторыя Першай папулярнай камп’ютарнай прыгодніцкай гульнёй стала Colossal Cave Adventure («Прыгоды ў Каласальнай пячоры»), створаная ў 1975 годзе і дапрацаваная рознымі аўтарамі цягам наступных гадоў. Гульня складалася выключна з тэксту, які апісваў падзеі; гулец у сваю чаргу ўводзіў на клавіятуры тэкставыя каманды, каб кіраваць галоўным персанажам.
У 1980 годзе Раберта Уільямс разам з мужам выпусцілі першую графічную прыгодніцкую гульню, . Гульня моцна паўплывала на фармаванне жанру. На працягу 1980-х і першай паловы 1990-х студыя Sierra On-Line, заснаваная Уільямсамі, выпусціла дзясяткі папулярных прыгодніцкіх гульняў, у тым ліку, серыі King’s Quest, Police Quest і Space Quest.
Крыніцы
Спасылкі